Вы тут

У сераду слабы галалёд прагназуецца нават удзень


На гэтым тыдні чакаецца вельмі няўстойлівае надвор'е, што звязана з актыўным цыклонам, які будзе праходзіць уздоўж нашых паўночна-заходніх граніц, паведамляе начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.


У аўторак чакаецца ўзмацненне паўднёва-ўсходняга ветру да 15—18 м/с. Раніцай і ўдзень па паўночна-заходняй частцы Беларусі прагназуюцца дажджы, у асобных раёнах — мокры снег. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе 1—7 цяпла, а па паўднёвым захадзе краіны — плюс 8—13 градусаў. Прагназуецца, што суцэльныя дажджы будуць назірацца на большай частцы тэрыторыі Беларусі ў сераду. Увага! У гэты дзень ва ўсходняй частцы краіны прагназуюцца моцныя ападкі з мокрым снегам. Будзе слабы галалёд, а парывы ветру ўзмоцняцца да 15—20 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад мінус 1 градуса да 6 цяпла. Удзень па паўднёва-заходняй частцы краіны прагназуецца ад плюс 7 да плюс 9 градусаў.

У чацвер атмасферны ціск пачне павялічвацца і надвор'е ненадоўга супакоіцца. Удзень толькі ў асобных раёнах, а ўначы — па паўднёвым усходзе чакаюцца кароткачасовыя дажджы і мокры снег. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман і слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, а ўдзень — 0—7 цяпла.

Потым надвор'е ў нас ізноў сапсуецца, бо з пятніцы і да канца тыдня на тэрыторыі краіны будзе гаспадарыць цыклон з цэнтрам над Скандынавіяй. Таму ўначы на пятніцу па паўночным захадзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі — мокры снег і дождж. Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе слабы галалёд. Пахаладае. Тэмпература паветра ўначы чакаецца ад мінус 5 да плюс 2 градусаў, удзень — 1—6 цяпла, на захадзе краіны — да плюс 8 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў, і ў выхадныя на большай частцы тэрыторыі чакаюцца дажджы.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Вецер з дажджом і мокрым снегам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.