Вы тут

Беларусь і Пакістан плануюць дасягнуць тавараабароту $1 млрд за 4 гады


Учора ў Iсламабадзе прайшлi перагаворы Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi i прэм'ер-мiнiстра Пакiстана Наваза Шарыфа.


Як паведамiў карэспандэнт БЕЛТА, перагаворы пачалiся з цырымонii афiцыйнай сустрэчы лiдараў дзвюх краiн. У рэзiдэнцыi прэм'ер-мiнiстра Пакiстана Прэзiдэнта Беларусi вiтала рота ганаровай варты. Затым Аляксандр Лукашэнка i Наваз Шарыф перайшлi ў рабочы кабiнет прэм'ер-мiнiстра для афiцыйных перагавораў, якiя пройдуць спачатку ў фармаце «сам-насам», а затым — у пашыраным фармаце.

Аляксандр Лукашэнка i Наваз Шарыф пацвердзiлi iмкненне сваiх краiн паглыбляць дружалюбныя сувязi ў розных сферах. У сумеснай заяве лiдараў дзяржаў, якая была прынята па вынiках афiцыйных перагавораў, адзначаецца, што сустрэча прайшла ў атмасферы высокага даверу i ўзаемаразумення. Бакi глыбока i ўсебакова разгледзелi ўвесь комплекс беларуска-пакiстанскiх адносiн, адзначыўшы ўзаемнае iмкненне да далейшага развiцця i паглыблення дружалюбных сувязяў памiж дзяржавамi ў палiтычнай, гандлёва-эканамiчнай, сацыяльна-гуманiтарнай i iншых сферах.

Аляксандр Лукашэнка i Наваз Шарыф канстатавалi важнасць падпiсання шэрагу дакументаў, якiя датычацца пашырэння напрамкаў узаемадзеяння ў сферах сельскай гаспадаркi, прамысловай кааперацыi, барацьбы са злачыннасцю, адукацыi, мытнага i банкаўскага супрацоўнiцтва, у паштовай сферы.

Бакi пацвердзiлi сваю прыхiльнасць да агульнапрызнаных норм мiжнароднага права, мэт i прынцыпаў Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый, умацавання ролi ААН у вырашэннi ўсяго комплексу пытанняў па падтрыманнi мiжнароднага мiру i бяспекi, процiдзеяннi сучасным выклiкам i пагрозам, такiм як мiжнародны тэрарызм, распаўсюджванне зброi масавага знiшчэння, незаконная вытворчасць i збыт наркотыкаў, гандаль людзьмi, прыродныя i тэхнагенныя катастрофы.

Па вынiках сустрэчы была дасягнута дамоўленасць прадоўжыць практыку ўзаемнай падтрымкi iнiцыятыў i кандыдатур дзвюх дзяржаў у ААН i iншых мiжнародных арганiзацыях.

Станоўча была ацэнена актыўная дзейнасць урадаў дзвюх дзяржаў па развiццi мiждзяржаўнага супрацоўнiцтва ў ключавых галiнах эканомiкi, а таксама работа сумеснай беларуска-пакiстанскай камiсii па гандлёва-эканамiчным супрацоўнiцтве.

Аляксандр Лукашэнка i Наваз Шарыф таксама вiталi стварэнне ў парламентах дзвюх краiн адпаведных груп дружбы.

Лiдары краiн выказалi зацiкаўленасць у развiццi ўзаемавыгадных адносiн памiж галiновымi мiнiстэрствамi, актывiзацыi прамых канта ктаў на ўзроўнi сярэдняга i малога бiзнесу, стварэннi на тэрыторыi Беларусi i Пакiстана сумесных прадпрыемстваў у галiне прамысловасцi, сельскай гаспадаркi (па перапрацоўцы мяса-малочнай i плодаагароднiннай прадукцыi), лёгкай прамысловасцi, фармацыi, лясной гаспадаркi.

Кiраўнiкi Беларусi i Пакiстана заявiлi, што падтрымлiваюць развiццё мiжрэгiянальных сувязей як важнага складнiка двухбаковых адносiн, адзначылi неабходнасць актывiзацыi ўзаемных вiзiтаў дэлегацый, рэалiзацыi сумесных праграм супрацоўнiцтва на ўзроўнi рэгiёнаў, удзелу ў рэгiянальных выставачна-кiрмашовых i культурных мерапрыемствах.

Па вынiках прайшоўшых перагавораў Аляксандр Лукашэнка заявiў, што Беларусь i Пакiстан маюць намер выходзiць на цесную кааперацыю з трэцiмi краiнамi. «Дасягнута разуменне, што Беларусь i Пакiстан выйдуць на цесную кааперацыю з трэцiмi краiнамi. Прыклад таго — кiтайска-пакiстанскi эканамiчны калiдор», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзiдэнта, бакi абмеркавалi магчымасцi супрацоўнiцтва ў галiне ядзернай энергетыкi, пры гэтым кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў: «I Беларусь, i Пакiстан — прыхiльнiкi развiцця мiрнага атама».

У час сустрэчы было адзначана, што Беларусь i Пакiстан павiнны больш актыўна развiваць навукова-тэхнiчнае супрацоўнiцтва. Гэтымi днямi ў Iсламабадзе быў адкрыты Беларуска-пакiстанскi цэнтр па каардынацыi навукова-тэхнiчнага i iнавацыйнага супрацоўнiцтва. «У час перагавораў дасягнута разуменне, што мы ўзмоцнiм сумесную работу ў напрамку сельскагаспадарчай i прамысловай кааперацыi. У блiжэйшы час абмяняемся вiзiтамi спецыялiстаў для пашырэння супрацоўнiцтва па гэтых напрамках, — расказаў кiраўнiк дзяржавы. — У блiжэйшай перспектыве мы зробiм канкрэтныя захады па актывiзацыi супрацоўнiцтва памiж банкамi, у лёгкай (пераважна тэкстыльнай) прамысловасцi, у лясной гаспадарцы, мытнай справе, стандартызацыi i сертыфiкацыi. Мы прапанавалi пакiстанскiм сябрам паслугi беларускiх кампанiй па будаўнiцтве».

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу, што наспела неабходнасць адкрыць памiж Беларуссю i Пакiстанам прамыя паветраныя зносiны для павелiчэння ўзаемнага пасажыра- i грузапатоку.

«Гэта далёка не поўны пералiк пытанняў, якiя мы абмяркоўвалi ў час вiзiту. Iх далейшае вырашэнне запатрабуе новых сустрэч i кантактаў, таму я з вялiкiм задавальненнем запрасiў майго сябра прэм'ер-мiнiстра Наваза Шарыфа чарговы раз наведаць Беларусь у любы зручны для яго час. Для нас вельмi важна захаваць сiстэмнасць у палiтычным дыялогу i асабiсты кантроль за выкананнем прынятых намi рашэнняў», — падкрэслiў беларускi лiдар.

«Нашы падыходы да развiцця двухбаковых адносiн не змянiлiся з часу папярэднiх сустрэч. У мяне толькi ўмацавалася ўпэўненасць у шчырасцi намераў пакiстанскiх партнёраў развiваць ружалюбныя адносiны з Мiнскам на прынцыпах узаемнага даверу i супрацоўнiцтва», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзiдэнт Беларусi заўважыў, што Пакiстан перажывае няпростыя часы, у прыватнасцi, у адносiнах з суседзямi.

«Вы ведаеце прыхiльнасць маю i нашай дзяржавы да ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва з суседзямi, мы жадаем вам мiру», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

Прэм'ер-мiнiстр Пакiстана Наваз Шарыф падзякаваў Прэзiдэнту Беларусi Аляксандру Лукашэнку за асабiсты ўклад у iнтэнсiўнае развiццё адносiн памiж краiнамi. Ён адзначыў, што чарговы вiзiт Прэзiдэнта Беларусi з'яўляецца яркiм знакам гатоўнасцi краiны развiваць дружалюбныя адносiны з Пакiстанам. «Я ўдзячны вам за асабiсты ўклад у iнтэнсiўнае развiццё нашага двухбаковага супрацоўнiцтва. Абмен вiзiтамi на вышэйшым узроўнi прывёў да росту супрацоўнiцтва i вывеў яго на якасна новы ўзровень», — падкрэслiў прэм'ер-мiнiстр.

Паводле яго слоў, у час плённых перагавораў з Аляксандрам Лукашэнкам бакi дасягнулi дамоўленасцяў аб далейшым развiццi супрацоўнiцтва ў розных сферах, у тым лiку ў прамысловасцi, сельскай гаспадарцы, сферах адукацыi, культуры, навукi i тэхналогiй. «З радасцю заяўляю, што мы падпiсалi сумесную заяву па вынiках сустрэчы, якая сведчыць аб цвёрдым намеры бакоў прадаўжаць супрацоўнiцтва ў многiх сферах», — дадаў Наваз Шарыф.

Пазней у рэзiдэнцыi прэм'ер-мiнiстра Наваза Шарыфа з нагоды афiцыйнага вiзiту Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi ў Пакiстан адбылася ўрачыстая цырымонiя гашэння мастацкiх паштовых марак.

Аляксандр Лукашэнка i Наваз Шарыф паставiлi подпiсы пад дзвюма маркамi, наклеенымi на паштовыя канверты, i змацавалi адной пячаццю адразу дзве маркi.

На марках адлюстраваны нацыянальны парк Беларусi «Нарачанскi» i нацыянальны парк Пакiстана Сайфул-Мулук.


Беларусь можа стаць для Пакiстана iнвестыцыйным акном у Еўропу

Аляксандр Лукашэнка прыняў таксама ўдзел у адкрыццi IV Беларуска-пакiстанскага дзелавога i iнвестыцыйнага форуму.

«Безумоўна, актывiзацыя беларуска-пакiстанскага iнвестыцыйнага супрацоўнiцтва будзе садзейнiчаць росту эканомiкi як Пакiстана, так i Беларусi. I важная роля ў гэтым працэсе павiнна належаць бiзнесменам i прадпрымальнiкам, якiя сабралiся ў гэтай зале», — лiчыць Прэзiдэнт, якi выступiў перад удзельнiкамi мерапрыемства.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што да гэтага часу краiны не могуць пахвалiцца поспехамi ў гэтым напрамку. «Аднак рост вашай эканомiкi, павелiчэнне яе магчымасцяў па замежным укладаннi капiталаў ствараюць спрыяльныя перадумовы для таго, каб Беларусь па праву стала для Пакiстана iнвестыцыйным акном у Еўропу», — звярнуў увагу кiраўнiк дзяржавы.

Прэзiдэнт заўважыў, што за апошнi год Беларусь i Пакiстан абмянялiся чатырма афiцыйнымi вiзiтамi на вышэйшым i высокiм узроўнях. У час кожнага праводзiўся дзелавы i iнвестыцыйны форум, што сведчыць аб цвёрдым намеры бакоў развiваць плённыя адносiны памiж дзелавымi коламi дзяржаў.

«Мы дамовiлiся з прэм'ер-мiнiстрам на працягу чатырох гадоў вывесцi наш тавараабарот на ўзровень $1 млрд. Як хочаце дамаўляйцеся памiж сабой, але праз чатыры гады $1 млрд, не менш (больш можна), павiнен быць», — звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да прадстаўнiкоў дзелавых колаў абедзвюх краiн.

«Звяртаючыся да ўдзельнiкаў нашага форуму, я запрашаю пакiстанскiх бiзнесменаў укладваць iнвестыцыi ў выгадныя для вас праекты на тэрыторыi Беларусi. Упэўнены, у такога супрацоўнiцтва добрыя перспектывы», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Кiраўнiк дзяржавы звярнуў увагу, што ў Беларусi дзейнiчае шэраг прэферэнцый, якiя могуць быць карысныя для замежных кампанiй. «З пункту гледжання падатковага планавання i аптымiзацыi прэферэнцыi ўключаюць спецыяльныя льготныя ўмовы гаспадарання пры арганiзацыi бiзнесу ў рамках шасцi свабодных эканамiчных зон. Замежныя кампанii таксама могуць атрымаць дадатковую выгаду, максiмальна знiзiўшы iнвестыцыйныя затраты i падатковую нагрузку пры ўкладаннi капiталаў у нашых малых i сярэднiх гарадах», — адзначыў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама расказаў аб актыўным будаўнiцтве пад Мiнскам Кiтайска-беларускага iндустрыяльнага парка «Вялiкi камень» — у гэтым мiжнародным праекце жадаюць удзельнiчаць кампанii розных краiн. Асаблiвую ўвагу Прэзiдэнт акцэнтаваў на транспартна-лагiстычных магчымасцях Беларусi, праводзiмай у краiне палiтыцы «кропкавай» прыватызацыi i кадравым патэнцыяле рэспублiкi.

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Адносіны — узаемавыгадныя

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.