Вы тут

У Польшчы прайшлі пратэсты жанчын супраць забароны абортаў


У Польшчы адбыліся масавыя маніфестацыі жанчын, якія выступаюць супраць прыняцця закона аб поўнай забароне на аборты.


Акцыя атрымала назву «Чорны пратэст» — удзельніцы па прызыву арганізатараў апраналіся ва ўсё чорнае. Акрамя таго, скарыстаўшыся правам на дзень водпуску паводле свайго меркавання, жанчыны не выйшлі на працу. Пратэсты прайшлі ў найбуйнейшых гарадах краіны — Кракаве, Вроцлаве, Гданьску, Беластоку, Шчэціне, Познані і многіх іншых. Паводле інфармацыі ўлад Варшавы, у цэнтры горада, нягледзячы на дажджлівае надвор'е, сабраліся каля 30 тысяч чалавек. Як паведамляецца, у мітынгах прынялі ўдзел і мужчыны. Пратэсты ў Польшчы працягваюцца ўжо больш за тыдзень — з таго часу, як сейм Польшчы прагаласаваў у першым чытанні за законапраект аб поўнай забароне абортаў і ўвядзенні крымінальнай адказнасці за іх здзяйсненне.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.