Вы тут

Айчынныя зоркі спяюць дзеля хворай дзяўчынкі з вёскі


Дабрачынны вечар для збору сродкаў на лячэнне 8-гадовай Ульяны Юзько распачнецца 28 верасня ў 19.30 у сталічным клубе “Мулен Руж”. Канцэрт беларускіх зорак, сілавое шоу Кірыла Шымко, аўкцыёны з цікавымі лотамі, забаўляльныя гульні, сюрпрызы і яскравае фінальнае шоу чакаюць усіх, хто захоча дапамагчы маленькай беларусцы, набыўшы квіток на вечар, ці ахвяраваўшы нейкую суму на яе карысць.


У чатырохгадовым узросце Ульяне паставілі дыягназ прыроджаны парок сэрца і высокая лёгачная гіпертэнзія. Яна перанесла цяжкую аперацыю. Пасля была працяглая тэрапія і прыём дарагога прэпарата “Базетан”, які каштуе $ 2000 за 2-х-месячны курс.

Сям’я дзяўчынкі жыве ў вёсцы Лепесы Брэсцкай вобласці. Бацька Ульяны – хірург у мясцовай бальніцы, маці – настаўніца. Ужо некалькі год сям’я жыве на мяжы сваіх магчымасцей і аддае ўсе сродкі на набыццё прэпарату, які падтрымлівае жыццё дачкі.

Зараз Юзько апынуліся ў сітуацыі, калі сродкаў на пакупку “Базетана” перастала хапаць. Ульяне неабходна прымаць лекі бесперапынна на працягу года, а з узростам доза неабходнага прэпарата павялічваецца. Бацькі апынуліся ў бязвыхаднай сітуацыі, і спадзяюцца толькі на неабыякавых і сардэчных людзей, у якіх ёсць магчымасць дапамагчы.

Арганізатары дабрачыннага мерапрыемства, фармат і мэта якога, здавалася б, несумяшчальныя, міжнароднае дабрачыннае грамадскае аб’яднанне «ЮніХэлп» і іншыя людзі, якія засталіся неабыякавымі да гісторыі дзяўчынкі. Яны не проста дамовіліся зладзіць нестандартны канцэрт, але і заахвоцілі да яго падтрымкі вядомых медыйных асоб, бізнесменаў, шоумэнаў, спартсменаў.

Каб дапамагчы сям’і з Брэстчыны сабраць сродкі для Ульяны, прыняць удзел у вечарыне згадзіліся Іна Афанасьева, Іскуі Абалян, Георгій Калдун, саліст групы “Дразды” Віталь Карпанаў і іншыя. А сярод лотаў цікавых рэчаў на плануемых аўкцыёнах ёсць, напрыклад, ракетка Максіма Мірнага з аўтографам.

Усе сродкі, сабраныя на вечарыне ў Мулен Руж, а таксама грошы, атрыманыя падчас Мінскага паўмарафону, які прайшоў напачатку верасня, пойдуць на лячэнне Ульяны.

Арганізатары дабрачыннага мерапрыемства і бацькі дзяўчынкі спадзяюцца, што Ульяну чакае доўгае і шчаслівае жыццё. Дзякуючы кожнаму з нас, гатоваму дапамагчы, яна атрымае шанс ажыццявіць свае дзіцячыя мары. Памер дапамогі залежыць толькі ад уласнага жадання і магчымасцей, а кожны спонсар у знак удзячнасці атрымае білет на канцэрт у Мулен Руж.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па нумары тэлефона: +375 (29) 170-56-22 (Марына).

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.