Вы тут

Прэзідэнт прыняў удзел у міжнародным байкерскім фестывалі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 верасня прыняў удзел у міжнародным байкерскім фестывалі - закрыцці мотасезона 2016 года, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Фота: belta.by

Мерапрыемства стартавала ля мемарыяльнага комплексу "Курган Славы". Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з афіцыйнымі асобамі галаўнога офіса Harley-Davidson і кіраўнікамі буйных аддзяленняў H. O. G. (Harley Owners Group) з Еўропы і краін СНД. Затым Прэзідэнт на матацыкле Harley-Davidson на чале калоны байкераў праехаў ад Кургана Славы да Палаца спорту, дзе наведаў розныя пляцоўкі свята, у тым ліку дзіцячы гарадок па вывучэнні Правілаў дарожнага руху.

Аляксандр Лукашэнка паглядзеў паказальныя выступленні як юных, так і вопытных матацыклістаў. Віртуознае майстэрства кіравання матацыкламі і патрульнымі аўтамабілямі кіраўніку дзяржавы, а таксама шматлікім удзельнікам і гасцям свята прадэманстравалі супрацоўнікі спецыяльнага падраздзялення дарожна-патрульнай службы "Страла" МУС Беларусі і галоўнага ўпраўлення па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху МУС Расіі.

У парадзе, прысвечаным закрыцця мотасезона-2016, удзельнічалі больш за 3 тыс. байкераў з Беларусі, Расіі, краін Балтыі і Заходняй Еўропы.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.