Вы тут

Знешнія інвестыцыі Кітая дасягнулі гістарычнага максімуму


У 2015 годзе прамыя знешнія інвестыцыі Кітая 13-ты год запар захоўвалі хуткі рост і па выніках года пабілі гістарычны рэкорд, дасягнуўшы адзнакі ў $145,67 млрд.


Па гэтым паказчыку Кітай заняў другое месца ў свеце, заявіў намеснік прадстаўніка Мінкамерцыі КНР на міжнародных гандлёвых перамовах Чжан Сянчэнь, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн". У 2015 годзе Кітай дасягнуў чыстага станоўчага сальда інвестыцыйнага балансу, гэта значыць аб'ём прамых знешніх інвестыцый перавысіў маштабы прыцягнутых за гэты перыяд замежных інвестыцый. 

Паводле афіцыйных дадзеных, летась аб'ём прамых знешніх інвестыцый Кітая вырас на 18,3 працэнта параўнанні з папярэднім годам, склаўшы 9,9 % ад агульнага інвестыцыйнага балансу ў свеце. У перыяд 2002-2015 гг. сярэднегадавыя тэмпы росту прамых знешніх інвестыцый Кітая дасягалі 35,9 %. Па стане на канец 2015 года кітайскія інвестары стварылі за мяжой 30,8 тыс. прадпрыемстваў, якія размясціліся ў 188 краінах і раёнах свету. 

Рэшта прамых знешніх інвестыцый Кітая на канец 2015 года склала больш чым $1 трлн 97,86 млрд. Па гэтым паказчыку Кітай выйшаў з 25-га месца ў 2002 годзе на 8-е месца ў свеце. Кітайскія інвестыцыі паступалі ў розныя галіны, пры гэтым аб'ём інвестыцый у апрацоўчую галіну да канца 2015 года вырас на 108,5 %, у фінансавую сферу — на 52,3 %, а паступленні ў інфармацыйную галіну  падскочылі на 115,2 %.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.