Вы тут

У Барысаве адкрыўся новы цэнтр ААТ "Банк "Масква-Мінск"


Як гэта заведзена ў дбайных гаспадароў, да дня наваселля тут рыхтаваліся грунтоўна. Але ж, у дадзеным выпадку, гэты ўрачысты дзень адначасова павінен быў стаць для калектыву новага барысаўскага цэнтра банкаўскіх паслуг ААТ “Банк Масква-Мінск” звычайным працоўным.


З такім няпростым заданнем банкаўскія работнікі справіліся выдатна. Усяго адзін дзень спатрэбіўся ім, каб служба, якая працавала з фізічнымі асобамі, пераехала у новае памяшканне і працягнула там сваю дзейнасць разам з новаствораным падраздзяленнем. З гэтага часу барысаўскі цэнтр банкаўскіх паслуг працуе не толькі з фізічнымі, але і з юрыдычнымі асобамі. Гэта вельмі зручна для буйнога горада.

Дарэчы, пра зручнасці, якія чакаюць тут кліентаў, расказваць можна шмат. За крок ад увахода вам выдае талон электронны рэгістратар чаргі. На вялікія экраны аператыўна выводзіцца ўся неабходная наведвальнікам інфармацыя. Калі разам з дарослымі сюды зойдуць малыя – то і для іх ёсць прыемныя нечаканасці у дзіцячым кутку.

Карацей кажучы, зручна усім. Гэта падкрэслілі Старшыня Праўлення ААТ “Банк Масква-Мінск” Ігар Ліхагруд і яго намеснік Аляксандр Валадзько (на здымку), калі перарэзалі чырвоную стужку на прыступках новага цэнтра банкаўскіх паслуг.           

Яўген Пясецкі, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.