Вы тут

Дуньхуан стане культурнай сталіцай Шаўковага шляху


Больш за 8 тысяч каштоўных старажытных рарытэтаў, твораў мастацтва і вырабаў мастацкай культуры будуць паказаны ў рамках першай Міжнароднай культурнай выставы Шаўковага шляху ў горадзе Дуньхуан, што ў правінцыі Ганьсу (Паўночна-Заходні Кітай).


Двухдзённы міжнародны культурны «Экспа» Шаўковага шляху адкрываецца 20 верасня. Дэлегаты з краін уздоўж «паяса і шляху» (у тым ліку і з Беларусі) збяруцца ў Дуньхуане — горадзе, вядомым сваім пячорным храмавым комплексам Магаа, які стаў першым помнікам старажытнасці, што ўвайшоў у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Як паведаміў карэспандэнту «Звязды» сакратар камітэта Кампартыі Кітая правінцыі Ганьсу Ван Саньюнь, «будуць прыкладзены ўсе намаганні, каб правесці прэзентацыю ўнікальнага культурнага здабытку Кітая на самым высокім узроўні, каб выстаўка стала сапраўдным нацыянальным брэндам і важным сувязным звяном для краін і рэгіёнаў уздоўж новага Шаўковага шляху».

Выставачная зала плошчай 36 тыс. квадратных метраў будзе падзелена на чатыры секцыі. Экспанаты з замежжа і 15 кітайскіх правінцый і рэгіёнаў будуць згрупаваны па розных катэгорыях, уключаючы антыкварыят, тканіны, фарфор, публікацыі, фотаздымкі, анімацыю і крэатыўны дызайн. Па словах старшыні праўлення Групы развіцця культурнай індустрыі правінцыі Ганьсу Ван Чуньдзіна, на выставе будзе прадстаўлена намаляваная ад рукі карта Шаўковага шляху коштам каля 18 мільёнаў долараў.

Работы з нацыянальных музеяў і прыватных калекцый з Францыі, Мексікі, Непала, Кыргызстана, Узбекістана, Італіі, Германіі, Грэцыі і Ірана дэманструюцца з 10 верасня па 10 кастрычніка.

Мікалай Літвінаў

Загаловак у газеце: Брэнд Паднябеснай

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.