Вы тут

Рашыд Алімаў: "Выбары былі адкрытымі, свабоднымі і легітымнымі"


Назіральнікі ад Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ўпершыню сачылі за выбарамі ў Беларусі. Члены місіі наведалі 73 выбарчыя ўчасткі ў Мінскай, Магілёўскай і Брэсцкай абласцях і іх абласных цэнтрах.


Генеральны сакратар ШАС Рашыд АЛІМАЎ (на фота) адзначыў, што выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў прайшлі ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам і прынятымі Рэспублікай Беларусь міжнароднымі абавязкамі. Яны былі адкрытымі, свабоднымі і легітымнымі. Генсек ШАС падкрэсліў, што гэта ўзорны прыклад выбараў дэпутатаў у парламент.

Назіральнік ад ШАС, дэпутат ніжняй палаты расійскага парламента Сяргей КУЗІН заявіў, што выбары праходзілі ў дзелавой атмасферы. Назіральнікі самі вырашылі, куды ім накіравацца ў дзень выбараў, таму на ўчастках для галасавання іх не чакалі. Пры гэтым Сяргей Кузін адзначыў: «Выбары праходзілі без эйфарыі, без пампезнасці. Кожны чалавек ведаў, што рабіць на выбарчым участку: і назіральнікі, і члены камісіі. Я бачыў, як прывезлі пад аховай урну для галасавання на даму. Я бачыў урны, якія на працягу тыдня выкарыстоўваліся для папярэдняга галасавання. Усё было апячатана і падпісана. Заўваг няма».

Надзея АНІСОВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.