Вы тут

Беларусь і Пакістан абмяркуюць адносіны з трэцімі краінамі


У ходзе візіту Аляксандр Лукашэнка правядзе перагаворы з прэм'ер-міністрам гэтай краіны Навазам Шарыфам. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы беларускага лідара з дзяржаўным міністрам па замежных справах, спецыяльным памочнікам прэм'ер-міністра Пакістана Саідам Тарыкам Фатэмі.


«У нас няма ніякіх асабістых рознагалоссяў. Пры абмеркаванні многіх пытанняў — палітычных, эканамічных — у нас таксама поўнае супадзенне пунктаў гледжання. Мы заклалі з ім фундамент на будучыню адносін паміж Пакістанам і Беларуссю», — адзначыў Прэзідэнт, гаворачы пра стасункі з прэм'ер-міністрам Пакістана.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі ганарацца дружалюбнымі адносінамі з такой магутнай і ўплывовай дзяржавай, як Пакістан, адзначыўшы, што маючая адбыцца сустрэча павінна быць глыбокай, на ёй плануецца прапрацаваць многія пытанні, у тым ліку на перспектыву.

«Мы хацелі б, і Наваз мне пра гэта казаў, каб пад нашы палітычныя, асабістыя адносіны была падведзена магутная гандлёва-эканамічная база. Мы ўзаемадапаўняльныя дзяржавы. Трэба наладзіць гэты мост эканамічнага супрацоўніцтва. І гэта галоўнае на перспектыву», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама звярнуў увагу на неабходнасць абмеркаваць адносіны Пакістана і Беларусі з трэцімі краінамі. «Напрыклад, з КНР у вас бліскучыя адносіны і ў нас. З Расіяй. У вас з імі добрыя адносіны, у нас наогул выдатныя. Тут таксама можна атрымаць вялікія выгады і прынесці карысць гэтым дзяржавам у тым ліку», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

У сваю чаргу Саід Тарык Фатэмі вельмі цёпла вітаў Прэзідэнта Беларусі. Дыялог вёўся на рускай мове без дапамогі перакладчыка, паведамляе прэс-служба беларускага лідара. «Ваш візіт будзе важнай гістарычнай падзеяй у нашых адносінах. Мы ўпэўнены, што ён дапаможа вывесці іх на яшчэ больш высокі ўзровень», — сказаў ён.

Загаловак у газеце: Працаваць на перспектыву

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.