24 Май, чацвер

Вы тут

Закон Рэспублікі Беларусь


Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь»

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 16 чэрвеня 2016 года

Ухвалены Саветам Рэспублікі 30 чэрвеня 2016 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 года «Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 94, 2/1222; 2007 г., № 264, 2/1377; 2008 г., № 157, 2/1445; № 158, 2/1451; 2009 г., № 16, 2/1558; № 119, 2/1571; 2010 г., № 6, 2/1646; 2011 г., № 140, 2/1877; Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 05.06.2013, 2/2026; 11.01.2014, 2/2104; 11.01.2015, 2/2230; 11.06.2015, 2/2275) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У артыкуле 1:

абзац другі выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Занятасць — дзейнасць грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якім прадастаўлены статус бежанца або прыстанішча ў Рэспубліцы Беларусь (далей, калі не пазначана іншае, — грамадзяне), звязаная з задавальненнем асабістых і грамадскіх патрэб, якая не супярэчыць заканадаўству і якая прыносіць ім заработную плату, узнагароджанне за выкананую работу (аказаную паслугу, стварэнне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці), іншы даход (далей — заробак);»;

абзац пяты пасля слоў «па тэрміновых працоўных» дапоўніць словамі «або грамадзянска-прававых»;

дапоўніць артыкул абзацамі сёмым і восьмым наступнага зместу:

«работнікі, якія знаходзяцца пад пагрозай звальнення, — работнікі, якія падлягаюць звальненню ў сувязі з ліквідацыяй арганізацыі, спыненнем дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка, або папярэджаны аб скарачэнні колькасці або штату работнікаў, або якія працуюць на ўмовах няпоўнага працоўнага часу па ініцыятыве наймальніка, або знаходзяцца ў водпуску без захавання або з частковым захаваннем заработнай платы, які прадастаўлены па ініцыятыве наймальніка, або якія не працуюць у сувязі з прастоем не па віне работніка;

свабоднае працоўнае месца (вакансія) — прадугледжаная штатным раскладам пасада (прафесія), якая не замешчана работнікам, які знаходзіцца ў працоўных адносінах з наймальнікам на падставе заключанага працоўнага дагавора па гэтай пасадзе (прафесіі).».

2. У артыкуле 2:

абзацы другі і трэці выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«якія працуюць па працоўным дагаворы або выконваюць работы ў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў па грамадзянска-прававых дагаворах, прадметам якіх з'яўляецца выкананне работ (аказанне паслуг, стварэнне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці), за выключэннем грамадзян, занятых на аплатных грамадскіх работах па накіраванні органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;

якія з'яўляюцца заснавальнікамі (удзельнікамі, членамі) юрыдычных асоб, за выключэннем заснавальнікаў (удзельнікаў) акцыянерных таварыстваў і членаў некамерцыйных арганізацый;»;

абзац шосты выключыць;

абзацы сёмы — дзясяты лічыць адпаведна абзацамі шостым — дзявятым;

абзац шосты пасля слова «ваенную» дапоўніць словамі «або альтэрнатыўную»;

абзац сёмы выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«якія навучаюцца ў дзённай форме атрымання адукацыі ва ўстановах адукацыі, арганізацыях, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы пасляўніверсітэцкай адукацыі, іншых арганізацыях, у індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам дадзена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць;».

3. Артыкул 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 3. Парадак і ўмовы рэгістрацыі  грамадзян беспрацоўнымі

Рэгістрацыя грамадзян беспрацоўнымі ажыццяўляецца па іх месцы жыхарства органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне пры асабістым звароце. Пры рэгістрацыі беспрацоўным грамадзянін прад'яўляе дакументы, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі.

Парадак рэгістрацыі грамадзян беспрацоўнымі і зняцця з уліку беспрацоўных вызначаецца Урадам Рэспублікі Беларусь, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі.

Беспрацоўнымі не могуць быць зарэгістраваны занятыя грамадзяне, а таксама грамадзяне:

якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту;

якім у адпаведнасці з заканадаўствам прызначаны пенсія па ўзросце, за выслугу гадоў або прафесійная пенсія;

якія адбываюць пакаранне па прыгаворы суда ў выглядзе папраўчых работ, арышту, абмежавання волі, пазбаўлення волі або пажыццёвага зняволення;

якія знаходзяцца ў лячэбна-працоўных прафілакторыях;

якія прадаставілі дакументы, што змяшчаюць загадзя лжывыя звесткі пра адсутнасць працы і заробку, а таксама іншыя недакладныя звесткі, для рэгістрацыі іх беспрацоўнымі;

якія з'яўляюцца выпускнікамі, якім месца працы прадастаўлена шляхам размеркавання (пераразмеркавання) або накіравання (далейшага накіравання) на работу і якія не адпрацавалі тэрміны абавязковай работы па размеркаванні (пераразмеркаванні) або пры накіраванні (далейшым накіраванні) на работу, вызначаныя заканадаўствам аб адукацыі.

Грамадзяне, раней знятыя з уліку беспрацоўных па падставе, прадугледжанай абзацам чацвёртым часткі першай артыкула 25 гэтага Закона, пры звароце ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне паўторна могуць быць зарэгістраваны ў якасці беспрацоўных пасля заканчэння 12-месячнага перыяду з дня папярэдняй рэгістрацыі, а грамадзяне, знятыя з уліку па падставах, прадугледжаных абзацамі пятым, шостым і восьмым часткі першай артыкула 25 гэтага Закона, — пасля заканчэння 12-месячнага перыяду з дня апошняга зняцця іх з уліку.

Грамадзяне, накіраваныя органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне на прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі або для засваення зместу адукацыйнай праграмы навучальных курсаў (лекторыяў, тэматычных семінараў, практыкумаў, трэнінгаў, афіцэрскіх курсаў і іншых відаў навучальных курсаў) (далей — адукацыйная праграма навучальных курсаў) і датэрмінова адлічаныя з установы адукацыі, іншай арганізацыі, індывідуальным прадпрымальнікам, якім у адпаведнасці з заканадаўствам дадзена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, за непаспяховасць, у сувязі з непраходжаннем выніковай атэстацыі без уважлівых прычын, за працяглую адсутнасць без уважлівых прычын на вучэбных занятках (занятках) альбо сістэматычнае невыкананне або неналежнае выкананне абавязкаў навучэнцаў, паўторна могуць быць зарэгістраваны ў якасці беспрацоўных пасля заканчэння 12-месячнага перыяду з дня апошняга зняцця іх з уліку.

Грамадзяне, якія раней знаходзіліся на ўліку ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, у дачыненні да якіх судом прыняты рашэнні аб спагнанні на карысць органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне сум выплачаных ім дапамог па беспрацоўі, стыпендый, дапамог па цяжарнасці і родах, матэрыяльнай дапамогі, кампенсацыйных выплат, субсідый для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамеснай дзейнасці, грашовых выплат пры перасяленні на новае месца жыхарства і працы і сродкаў, затрачаных на арганізацыю і ажыццяўленне працэсу навучання, паўторна могуць быць зарэгістраваны ў якасці беспрацоўных пры ўмове поўнай кампенсацыі сродкаў, якія спаганяюцца.».

4. У артыкуле 4:

у частцы першай словы «ўзроўню яго прафесійнай падрыхтоўкі» замяніць словамі «яго адукацыі, прафесіі, спецыяльнасці (кірунку спецыяльнасці, спецыялізацыі), кваліфікацыі»;

у абзацы пятым часткі другой лічбы «10» замяніць лічбамі «30»;

у частцы чацвёртай:

у абзацы першым словы «работу часовага характару» замяніць словамі «часовую работу»;

з абзаца другога словы «(якія раней не працавалі)» выключыць;

у абзацы трэцім словы «аднаго года» замяніць словамі «12 месяцаў»;

абзац чацвёрты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«якія спынілі працоўны дагавор, заключаны на няпэўны тэрмін, па пагадненні бакоў, жаданні работніка (за выключэннем спынення працоўнага дагавора пры наяўнасці абставін, якія выключаюць ці значна ўскладняюць працяг работы, а таксама ў выпадках парушэння наймальнікам заканадаўства аб працы, калектыўнага дагавора, пагаднення, працоўнага дагавора) або працоўны дагавор з якімі спынены па падставах, што прызнаюцца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі дыскрэдытуючымі абставінамі звальнення альбо прадугледжаныя пунктамі 5 — 6 артыкула 47 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама якія звольнены за парушэнне вайсковай альбо службовай дысцыпліны, датэрмінова спынілі адукацыйныя адносіны па ініцыятыве ўстановы адукацыі, арганізацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы пасляўніверсітэцкай адукацыі, іншай арганізацыі, індывідуальнага прадпрымальніка, якім у адпаведнасці з заканадаўствам дадзена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць (за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных падпунктамі 5.2 і 5.7 пункта 5 артыкула 79 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі);»;

абзац сёмы выключыць;

абзацы восьмы і дзявяты лічыць адпаведна абзацамі сёмым і восьмым;

частку пятую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Беспрацоўнаму не можа быць прапанавана адно і тое ж працоўнае месца (прафесійная падрыхтоўка, перападрыхтоўка па адной і той жа прафесіі, спецыяльнасці (кірунку спецыяльнасці, спецыялізацыі)) двойчы.».

5. У частцы другой артыкула 5 словы «Рэспублікі Беларусь, а таксама на замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якім прадастаўлены статус бежанца або прыстанішча ў Рэспубліцы Беларусь, і ў частцы працаўладкавання» замяніць словамі «, а ў частцы працаўладкавання —».

6. Назву раздзела 2 пасля слова «Правы» дапоўніць словамі «і абавязкі».

7. Артыкулы 7 і 8 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 7. Права грамадзян на кансультацыю, прафесійную арыентацыю, прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі, асваенне зместу адукацыйнай праграмы навучальных курсаў і атрыманне інфармацыі ў органах дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва

Грамадзяне маюць права на бясплатную кансультацыю і бясплатнае атрыманне інфармацыі ў органах дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва ў мэтах выбару роду заняткаў, працаўладкавання, магчымасці прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і асваення зместу адукацыйнай праграмы навучальных курсаў.

Беспрацоўныя і іншыя катэгорыі грамадзян у адпаведнасці з гэтым Законам маюць права на бясплатныя прафесійную арыентацыю, прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі і асваенне зместу адукацыйнай праграмы навучальных курсаў па накіраванні органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

Артыкул 8. Права на працаўладкаванне за межамі Рэспублікі Беларусь

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, маюць права на працаўладкаванне за межамі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з заканадаўствам.».

8. Дапоўніць Закон артыкулам 91 наступнага зместу:

«Артыкул 91. Абавязкі грамадзян у галіне занятасці насельніцтва

Беспрацоўныя абавязаны:

самастойна займацца пошукам працы і інфармаваць пра вынікі орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па яго патрабаванні;

з'яўляцца ў орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па яго запрашэнні для атрымання накіравання на працу (навучанне), а пры адсутнасці запрашэння — не радзей як адзін раз на месяц у вызначаны дзень;

з'явіцца на перамовы з наймальнікам па пытанні аб працаўладкаванні на працягу двух працоўных дзён з дня выдачы органам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне накіравання на работу;

вярнуць у орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў выпадку адмовы наймальніка ў працаўладкаванні выдадзенае накіраванне на працу з указаннем прычыны адмовы, засведчанае подпісам упаўнаважанай службовай асобы наймальніка і пячаткай арганізацыі;

інфармаваць на працягу двух працоўных дзён орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аб змене месца жыхарства, аб самастойным працаўладкаванні (у тым ліку на часовую работу), заключэнні грамадзянска-прававых дагавораў, прадметам якіх з'яўляецца выкананне работ (аказанне паслуг, стварэнне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці), надыходзе іншых абставін, якія цягнуць за сабой зняцце з уліку беспрацоўных, спыненне, прыпыненне выплаты дапамогі па беспрацоўі або зніжэнне яе памеру.

Грамадзяне, накіраваныя органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне на прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі або для асваення зместу адукацыйнай праграмы навучальных курсаў, абавязаны:

добрасумленна і адказна ставіцца да асваення зместу адукацыйных праграм;

пастаянна ўдзельнічаць у рэгулярных навучальных занятках (занятках);

выконваць патрабаванні ўстаноўчых дакументаў устаноў адукацыі, іншых арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам дадзена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў.».

9. У артыкуле 10:

у частцы другой:

абзац пяты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«садзейнічанне поўнай, прадукцыйнай і свабодна абранай занятасці;»;

абзац восьмы выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«заахвочванне наймальнікаў, што накіроўваюць работнікаў, якія знаходзяцца пад пагрозай звальнення, упершыню знайшлі работу і не маюць прафесіі, спецыяльнасці (кірунку спецыяльнасці, спецыялізацыі), кваліфікацыі, на прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі, якія захоўваюць дзеючыя і ствараюць новыя працоўныя месцы, у тым ліку для грамадзян, што маюць асаблівую патрэбу ў сацыяльнай абароне і не здольныя на роўных умовах канкурыраваць на рынку працы, а таксама якія прадастаўляюць працоўныя месцы для набыцця беспрацоўнымі досведу практычнай работы;»;

у частцы чацвёртай:

у абзацы другім словы «бясплатную» і «і павышэнне кваліфікацыі» замяніць адпаведна словамі «бясплатныя» і «, павышэнне кваліфікацыі і асваенне зместу адукацыйнай праграмы навучальных курсаў»;

у абзацы чацвёртым словы «работу (навучанне)» замяніць словам «навучанне»;

пасля абзаца чацвёртага дапоўніць частку абзацам наступнага зместу:

«аказанне садзейнічання ў перасяленні беспрацоўных і членаў іх сем'яў у сувязі з пераездам у іншую мясцовасць на новае месца жыхарства і працы з выплатай грашовых сродкаў у парадку і на ўмовах, што вызначаюцца Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;»;

абзацы пяты — сёмы лічыць адпаведна абзацамі шостым — восьмым;

дапоўніць частку абзацам дзявятым наступнага зместу:

«садзейнічанне ў набыцці досведу практычнай работы.».

10. У артыкуле 11:

у частцы першай:

пасля абзаца дзявятага дапоўніць частку абзацам наступнага зместу:

«звольненым з альтэрнатыўнай службы ў сувязі з заканчэннем праходжання альтэрнатыўнай службы;»;

абзацы дзясяты і адзінаццаты лічыць адпаведна абзацамі адзінаццатым і дванаццатым;

з часткі другой словы «па спецыяльных праграмах» выключыць;

частку чацвёртую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Дзяржава ў адпаведнасці з заканадаўствам аб працы гарантуе прадастаўленне першага працоўнага месца выпускнікам дзяржаўных устаноў адукацыі, якія атрымалі прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную і вышэйшую адукацыю, асобам з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, якія атрымалі спецыяльную адукацыю на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, ваеннаслужачым тэрміновай ваеннай службы, звольненым з Узброеных Сіл або іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь, а таксама грамадзянам, звольненым з альтэрнатыўнай службы. Парадак і ўмовы прадастаўлення першага працоўнага месца названым асобам вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь.».

11. З абзаца чацвёртага артыкула 12 словы «, каардынацыю яе з тэрытарыяльнымі і галіновымі праграмамі садзейнічання занятасці насельніцтва» выключыць.

12. У частцы другой артыкула 13:

абзац пяты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«арганізацыю прафесійнай арыентацыі, прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і асваення зместу адукацыйнай праграмы навучальных курсаў беспрацоўнымі і іншымі катэгорыямі грамадзян;»;

абзац дзявяты дапоўніць словамі «, прадастаўленні працоўных месцаў для набыцця беспрацоўнымі досведу практычнай работы»;

пасля абзаца трынаццатага дапоўніць частку абзацам наступнага зместу:

«садзейнічанне беспрацоўным у набыцці досведу практычнай працы;»;

абзац чатырнаццаты лічыць абзацам пятнаццатым.

13. Артыкулы 14 і 15 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 14. Узаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі

Органы дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва на бязвыплатнай аснове:

абменьваюцца з дзяржаўнымі органамі звесткамі, неабходнымі для выканання задач, якія ўваходзяць у іх кампетэнцыю;

запытваюць і атрымліваюць з дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў і сістэм, апрацоўваюць, назапашваюць, захоўваюць і выкарыстоўваюць без пісьмовай згоды фізічных асоб звесткі, якія змяшчаюць асноўныя персанальныя даныя фізічных асоб, прадугледжаныя артыкулам 8 Закона Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2008 года «Аб рэгістры насельніцтва» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г.; № 184, 2/1515), а таксама звесткі аб сямейным становішчы, дзіцяці (дзецях) фізічнай асобы, датах пазбаўлення бацькоўскіх правоў, аднаўлення ў бацькоўскіх правах, родзе заняткаў фізічнай асобы, неабходныя для ўліку грамадзян, якія звяртаюцца ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па пытаннях працаўладкавання і аказання ім садзейнічання ў працаўладкаванні.

Органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне абавязаны паведамляць у суд аб няяўцы да іх абавязаных асоб не пазней як праз тры дні з дня заканчэння тэрміну яўкі, указанага ў судовай пастанове.

Артыкул 15. Дзейнасць агенцтваў па працаўладкаванні

Працаўладкаванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь грамадзян можа ажыццяўляцца пры садзейнічанні агенцтваў па працаўладкаванні.

Агенцтва па працаўладкаванні — юрыдычная асоба, індывідуальны прадпрымальнік, якія зарэгістраваны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, аказваюць грамадзянам паслугі па садзейнічанні ў працаўладкаванні і ўключаны ў Рэестр агенцтваў па працаўладкаванні.

Аказанне паслуг па садзейнічанні ў працаўладкаванні юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, не ўключанымі ў Рэестр агенцтваў па працаўладкаванні, забараняецца.

Пералік паслуг па садзейнічанні ў працаўладкаванні, якія прадстаўляюцца грамадзянам агенцтвамі па працаўладкаванні, парадак іх прадастаўлення, парадак фарміравання і вядзення Рэестра агенцтваў па працаўладкаванні, а таксама форма пасведчання аб уключэнні ў Рэестр агенцтваў па працаўладкаванні вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь.».

14. Артыкул 18 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 18. Прафесійная арыентацыя, прафесійная падрыхтоўка, перападрыхтоўка, павышэнне кваліфікацыі і асваенне зместу адукацыйнай праграмы навучальных курсаў

Прафесійная арыентацыя незанятага насельніцтва ажыццяўляецца ў мэтах аказання практычнай дапамогі ў выбары прафесіі, змене роду заняткаў і павышэнні кваліфікацыі з улікам прафесійных пераваг, схільнасцяў, інтарэсаў асобы і патрэб рынку працы.

Прафесійная падрыхтоўка, перападрыхтоўка, павышэнне кваліфікацыі і асваенне зместу адукацыйнай праграмы навучальных курсаў па накіраванні органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ажыццяўляюцца ва ўстановах адукацыі, іншых арганізацыях, у індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам дадзена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць.

Беспрацоўныя накіроўваюцца органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне на прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі або для асваення зместу адукацыйнай праграмы навучальных курсаў у выпадку, калі:

немагчыма падабраць адпаведную работу з прычыны адсутнасці ў беспрацоўнага неабходных прафесіі, спецыяльнасці (кірунку спецыяльнасці, спецыялізацыі), кваліфікацыі;

неабходна змяніць прафесію, спецыяльнасць (кірунак спецыяльнасці, спецыялізацыю), кваліфікацыю ў сувязі з адсутнасцю працы, якая адпавядае прафесійным навыкам, што ёсць у беспрацоўнага;

беспрацоўным страчана здольнасць да выканання работы па набытых раней прафесіі, спецыяльнасці (кірунку спецыяльнасці, спецыялізацыі), кваліфікацыі або ўзніклі медыцынскія супрацьпаказанні да яе выканання.

Парадак арганізацыі прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і асваення зместу адукацыйнай праграмы навучальных курсаў па накіраванні органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне вызначаецца Урадам Рэспублікі Беларусь.

Грамадзяне, якія ажыццяўляюць догляд дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў (акрамя грамадзян, якія знаходзяцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту 3 гадоў), могуць быць накіраваны органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне на прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі або для асваення зместу адукацыйнай праграмы навучальных курсаў у парадку і на ўмовах, вызначаных для беспрацоўных.

Наймальнікамі цалкам пакрываюцца органам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне выдаткі на перападрыхтоўку ці павышэнне кваліфікацыі беспрацоўных з ліку работнікаў, якія звольнены імі ў сувязі са скарачэннем колькасці або штату работнікаў (за выключэннем асоб, занятых на некваліфікаваных работах, а таксама асоб, якія дасягнулі ўзросту 50 гадоў — жанчыны і 55 гадоў — мужчыны) і не праходзілі па апошнім месцы працы на працягу пяці гадоў, якія папярэднічалі звальненню, перападрыхтоўку ці павышэнне кваліфікацыі.

Органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне могуць цалкам або часткова кампенсаваць наймальнікам затраты на прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі:

работнікаў, якія знаходзяцца пад пагрозай звальнення;

работнікаў з ліку грамадзян, якія звольнены з апошняга месца працы ў сувязі з ліквідацыяй арганізацыі, спыненнем дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка, скарачэннем колькасці або штату работнікаў;

работнікаў, якія ўпершыню знайшлі работу;

абавязаных асоб;

работнікаў, якія мелі да прыёму на работу працяглы перапынак у рабоце (больш як 12 месяцаў).

Органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне могуць цалкам або часткова кампенсаваць установам крымінальна-выканаўчай сістэмы і лячэбна-працоўным прафілакторыям выдаткі на прафесійную падрыхтоўку асоб, якія прыцягваюцца да працы адміністрацыяй гэтых арганізацый і не маюць прафесіі, у перыяд іх знаходжання ва ўстановах крымінальна-выканаўчай сістэмы і знаходжання ў лячэбна-працоўных прафілакторыях.

Парадак і ўмовы кампенсацыі органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне наймальнікам, установам крымінальна-выканаўчай сістэмы і лячэбна-працоўным прафілакторыям выдаткаў на прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі работнікаў і асоб, якія прыцягваюцца да працы, а таксама кампенсацыі органам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне выдаткаў на перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі асоб, названых у частцы шостай гэтага артыкула, вызначаюцца Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.».

15. Дапоўніць Закон артыкулам 181 наступнага зместу:

«Артыкул 181. Садзейнічанне беспрацоўным у набыцці досведу практычнай работы

Дзяржава садзейнічае ў набыцці досведу практычнай работы беспрацоўным з ліку:

выпускнікоў устаноў адукацыі, якія атрымалі прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную і вышэйшую адукацыю;

асоб, якія прайшлі прафесійную падрыхтоўку ці перападрыхтоўку па накіраванні органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;

асоб, якія асвоілі змест адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі рабочых (служачых), адукацыйнай праграмы перападрыхтоўкі рабочых (служачых), адукацыйнай праграмы прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) ва ўстановах адукацыі, іншых арганізацыях, у індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам дадзена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць;

асоб, якія працяглы час (больш як 12 месяцаў) не працавалі ў сувязі з доглядам дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, а таксама дзіцяці ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванага вірусам імунадэфіцыту чалавека ці хворым на СНІД.

Садзейнічанне ў набыцці досведу практычнай работы ажыццяўляецца шляхам працаўладкавання беспрацоўных, названых у частцы першай гэтага артыкула, у адпаведнасці з атрыманай прафесіяй, спецыяльнасцю (кірункам спецыяльнасці, спецыялізацыяй), кваліфікацыяй з частковай кампенсацыяй наймальнікам затрат на аплату працы. Для набыцця досведу практычнай работы з грамадзянамі заключаюцца тэрміновыя працоўныя дагаворы ў парадку, вызначаным заканадаўствам аб працы.

Парадак і ўмовы працаўладкавання беспрацоўных для набыцця досведу практычнай работы з частковай кампенсацыяй наймальнікам затрат на аплату працы вызначаюцца Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.».

16. У артыкуле 19:

частку чацвёртую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«З грамадзянамі, накіраванымі на аплатныя грамадскія работы, заключаюцца тэрміновыя працоўныя або грамадзянска-прававыя дагаворы ў парадку, вызначаным заканадаўствам.»;

у частцы шостай словы «Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, якія накіроўваюцца на забеспячэнне» замяніць словамі «бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь, якія накіроўваюцца на рэалізацыю мерапрыемстваў па забеспячэнні».

17. У артыкуле 21:

у частцы першай:

у абзацы другім словы «садзейнічаць правядзенню дзяржаўнай палітыкі ў галіне забеспячэння» замяніць словамі «ўдзельнічаць у правядзенні дзяржаўнай палітыкі ў галіне садзейнічання»;

у абзацы трэцім:

слова «звальненнях» замяніць словам «аслабаненнях»;

дапоўніць абзац другім сказам наступнага зместу: «. Крытэрыі масавага аслабанення работнікаў вызначаюцца Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь»;

у абзацы чацвёртым:

з першага сказа слова «масавага» выключыць;

другі сказ выключыць;

абзац шосты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«прымаць на работу выпускнікоў, якім месца працы прадастаўлена шляхам размеркавання (пераразмеркавання) або накіравання (далейшага накіравання) на работу;»;

у абзацы дзявятым словы «двух тыдняў» і «прапановах» замяніць адпаведна словамі «пяці дзён» і «звестках»;

пасля абзаца дзявятага дапоўніць частку абзацам наступнага зместу:

«інфармаваць органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аб запаўненні свабодных працоўных месцаў (вакансій), аб наяўнасці якіх у адпаведнасці з заканадаўствам былі апавешчаны органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, у дзень запаўнення;»;

абзацы дзясяты — дванаццаты лічыць адпаведна абзацамі адзінаццатым — трынаццатым;

у частцы трэцяй:

слова «наймальнік» замяніць словамі «ўпаўнаважаная службовая асоба наймальніка»;

пасля слоў «і прычыне адмовы яму ў прыёме на работу» дапоўніць частку словамі «, сведчыць яе асабістым подпісам і пячаткай арганізацыі».

18. Артыкул 23 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 23. Стыпендыі грамадзянам, накіраваным на прафесійную падрыхтоўку,
перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі або для асваення зместу адукацыйнай праграмы навучальных курсаў

Стыпендыі грамадзянам, накіраваным органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне на прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі або для асваення зместу адукацыйнай праграмы навучальных курсаў, прызначаюцца і выплачваюцца гэтымі органамі.

Стыпендыя прызначаецца:

грамадзянам, якія на працягу 12 месяцаў, што папярэднічалі іх рэгістрацыі ў якасці беспрацоўных, мелі аплатную працу (даход) не менш за 12 каляндарных тыдняў на ўмовах поўнага працоўнага дня (тыдня) або няпоўнага працоўнага дня (тыдня) з пераразлікам на 12 каляндарных тыдняў з поўным працоўным днём (тыднем), — у памеры трох базавых велічынь;

грамадзянам, якія на працягу 12 месяцаў, што папярэднічалі іх рэгістрацыі ў якасці беспрацоўных, мелі аплатную працу (даход) менш за 12 каляндарных тыдняў, а таксама беспрацоўным пасля працяглага перапынку ў працы (больш як 12 месяцаў) і беспрацоўным, якія ўпершыню шукаюць працу, — у памеры паўтарачнай велічыні мінімальнай дапамогі па беспрацоўі для гэтай катэгорыі беспрацоўных;

грамадзянам, якія спынілі працоўны дагавор, заключаны на няпэўны тэрмін, па пагадненні бакоў, жаданні работніка (за выключэннем спынення працоўнага дагавора пры наяўнасці абставін, якія выключаюць ці значна ўскладняюць працяг работы, а таксама ў выпадках парушэння наймальнікам заканадаўства аб працы, калектыўнага дагавора, пагаднення, працоўнага дагавора) або працоўны дагавор з якімі спынены па падставах, што прызнаюцца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі дыскрэдытуючымі абставінамі звальнення альбо прадугледжаны пунктамі 5 — 6 артыкула 47 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама якія звольнены за парушэнне вайсковай альбо службовай дысцыпліны, датэрмінова спынілі адукацыйныя адносіны па ініцыятыве ўстановы адукацыі, арганізацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы пасляўніверсітэцкай адукацыі, іншай арганізацыі, індывідуальнага прадпрымальніка, якім у адпаведнасці з заканадаўствам дадзена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць (за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных падпунктамі 5.2 і 5.7 пункта 5 артыкула 79 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі) і якія зарэгістраваны ў вызначаным парадку беспрацоўнымі, — у памеры адной базавай велічыні;

грамадзянам, якія эвакуіраваны, адселены, самастойна выехалі з тэрыторый, якія падвергліся радыеактыўнаму забруджванню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (з зоны эвакуацыі (адчужэння), зоны першачарговага адсялення і зоны наступнага адсялення), за выключэннем тых, хто прыбылі ў названыя зоны пасля 1 студзеня 1990 года, і зарэгістраваны ў вызначаным парадку беспрацоўнымі на працягу 12 месяцаў з дня эвакуацыі, адсялення, самастойнага пераезду на новае месца жыхарства, — у памеры сярэдняй заработнай платы па апошнім месцы працы.

Памер стыпендыі можа быць зменшаны на 25 працэнтаў тэрмінам на адзін месяц альбо грамадзянін можа быць пазбаўлены стыпендыі на такі ж тэрмін у сувязі з непаспяховасцю або нерэгулярным наведваннем вучэбных заняткаў (заняткаў) без уважлівых прычын, парушэннем дысцыпліны ў ходзе адукацыйнага працэсу і правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў.

Памер стыпендыі падлягае індэксацыі ў парадку, вызначаным заканадаўствам.

Грамадзянам, якія накіраваны органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне на прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі або для асваення зместу адукацыйнай праграмы навучальных курсаў, стыпендыя налічваецца з першага дня іх навучання.

Зварот спагнання на стыпендыі, якія выплачваюцца грамадзянам у перыяд праходжання прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і асваення зместу адукацыйнай праграмы навучальных курсаў па накіраванні органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным заканадаўствам.».

19. У артыкуле 24:

частку другую і трэцюю выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«У прызначэнні дапамогі па беспрацоўі можа быць адмоўлена ў выпадку:

спынення працоўнага дагавора, заключанага на няпэўны тэрмін, па пагадненні бакоў, жаданні работніка (за выключэннем спынення працоўнага дагавора пры наяўнасці абставін, якія выключаюць ці значна ўскладняюць працяг работы, а таксама ў выпадках парушэння наймальнікам заканадаўства аб працы, калектыўнага дагавора, пагаднення, працоўнага дагавора) альбо спынення працоўнага дагавора па падставах, што прызнаюцца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі дыскрэдытуючымі абставінамі звальнення альбо прадугледжаны пунктамі 5 — 6 артыкула 47 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама звальнення за парушэнне вайсковай альбо службовай дысцыпліны;

датэрміновага спынення адукацыйных адносін па ініцыятыве ўстановы адукацыі, арганізацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы пасляўніверсітэцкай адукацыі, іншай арганізацыі, індывідуальнага прадпрымальніка, якім у адпаведнасці з заканадаўствам дадзена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць (за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных падпунктамі 5.2 і 5.7 пункта 5 артыкула 79 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі);

страты (адсутнасці) даходу ў выніку ўчынення супрацьпраўных дзеянняў;

непрадастаўлення дэкларацыі аб даходах па форме, вызначанай Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Дапамога па беспрацоўі выплачваецца з дня рэгістрацыі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў якасці беспрацоўнага (за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных гэтым Законам):

беспрацоўным, якія на працягу 12 месяцаў, што папярэднічалі іх рэгістрацыі ў якасці беспрацоўных, мелі аплатную работу (даход) не менш за 12 каляндарных тыдняў на ўмовах поўнага працоўнага дня (тыдня) або няпоўнага працоўнага дня (тыдня) з пераразлікам на 12 каляндарных тыдняў з поўным працоўным днём (тыднем), — у памеры дзвюх базавых велічынь у месяц на працягу 26 каляндарных тыдняў;

беспрацоўным, якія на працягу 12 месяцаў, што папярэднічалі іх рэгістрацыі ў якасці беспрацоўных, мелі аплатную работу (даход) менш за 12 каляндарных тыдняў, а таксама беспрацоўным пасля працяглага перапынку ў рабоце (больш за 12 месяцаў) пры наяўнасці ў іх стажу работы не менш як адзін год — у памеры адной базавай велічыні ў месяц у першыя 13 каляндарных тыдняў, а таксама ў памеры 75 працэнтаў базавай велічыні ў месяц у наступныя 13 каляндарных тыдняў;

беспрацоўным, якія ўпершыню шукаюць работу, а таксама беспрацоўным, якія шукаюць работу пасля працяглага перапынку ў рабоце (больш за 12 месяцаў), пры наяўнасці ў іх стажу работы менш як адзін год — у памеры 85 працэнтаў базавай велічыні ў месяц у першыя 13 каляндарных тыдняў, а таксама ў памеры 70 працэнтаў базавай велічыні ў месяц у наступныя 13 каляндарных тыдняў.»;

частку чацвёртую выключыць;

часткі пятую — чатырнаццатую лічыць адпаведна часткамі чацвёртай — трынаццатай;

у частцы шостай слова «пятай» замяніць словам «чацвёртай»;

у частцы дзясятай словы «або дзіця-інваліда да 18 гадоў» замяніць словамі «, дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў або дзіцяці ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванага вірусам імунадэфіцыту чалавека ці хворага на СНІД».

20. У артыкуле 25:

у частцы першай:

абзац трэці выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«накіравання яго на прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі або для асваення зместу адукацыйнай праграмы навучальных курсаў;»;

у абзацы пятым слова «трох» замяніць словам «двух»;

у абзацы сёмым словы «пенсійным заканадаўствам» замяніць словамі «заканадаўствам аб пенсійным забеспячэнні»;

у абзацы восьмым словы «і павышэння кваліфікацыі» замяніць словамі «, павышэння кваліфікацыі або асваення зместу адукацыйнай праграмы навучальных курсаў»;

у абзацы адзінаццатым лічбы «36» замяніць лічбамі «18»;

абзац трынаццаты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«накіравання ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі.»;

частку другую выключыць;

часткі трэцюю — восьмую лічыць адпаведна часткамі другой — сёмай;

у частцы другой:

пасля абзаца трэцяга дапоўніць частку абзацам наступнага зместу:

«няяўкі беспрацоўнага без уважлівых прычын на перамовы з наймальнікам па пытанні аб уладкаванні на работу на працягу двух працоўных дзён з дня выдачы яму органамі па работу, занятасці і сацыяльнай абароне накіравання на працу
— з даты выдачы такога накіравання;»;

абзац чацвёрты лічыць абзацам пятым;

абзац трэці часткі чацвёртай выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«праходжання беспрацоўным атэстацыі пры асваенні зместу адукацыйных праграм у вячэрняй або завочнай формах атрымання адукацыі ва ўстанове адукацыі, арганізацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы пасляўніверсітэцкай адукацыі, іншай арганізацыі, якой у адпаведнасці з заканадаўствам дадзена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць;»;

у частцы пятай слова «пятай» замяніць словам «чацвёртай»;

у частцы шостай:

у абзацы першым лічбы «25» замяніць лічбамі «50»;

абзац другі выключыць;

абзацы трэці і чацвёрты лічыць адпаведна абзацамі другім і трэцім;

у абзацы другім слова «вучобу» замяніць словам «навучанне».

21. У артыкуле 26 словы «і павышэння кваліфікацыі» замяніць словамі «, павышэння кваліфікацыі і асваення зместу адукацыйнай праграмы навучальных курсаў».

Артыкул 2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін:

забяспечыць прывядзенне нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя захады па рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сілу ў наступным парадку:

пункты 1 — 12, абзацы першы — шосты пункта 13 і пункты 14 — 21 артыкула 1 — праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Закона;

абзацы сёмы — адзінаццаты пункта 13 артыкула 1 — з 1 студзеня 2017 года;

іншыя палажэнні — пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка

18 ліпеня 2016 года, г. Мінск

№ 409-З

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чаму быць сярэднім спецыялістам эканамічна нявыгадна?

Чаму быць сярэднім спецыялістам эканамічна нявыгадна?

Грамадству патрабуюцца творчыя асобы.

Грамадства

Чым здзівілі і ўразілі ўдзельнікі WorldSkіlls Belarus 2018?

Чым здзівілі і ўразілі ўдзельнікі WorldSkіlls Belarus 2018?

Як вы думаеце, ці шмат страў можна прыгатаваць з буракоў?