«Гэты свет не такі ўжо дрэнны, пакуль у ім ёсць кава», — піша ў адной са сваіх кніг сучасная амерыканская пісьменніца Касандра Клэр. Я не адношу сябе да аматараў гэтага напою і наогул піла каву некалькі разоў за свае жыццё. Але ведаю, што многія мае сябры сышліся б з пісьменніцай у меркаванні. Некаторыя з іх нават не ўяўляюць жыцця без молатай. І хорам скандзіруюць: «Раніца пачынаецца з кавы». Я вырашыла праверыць на сабе ўсе прывабнасці такога ранку і ў адзін з выхадных адправілася ў кавярню.
Пры ўваходзе ў памяшканне мяне сустракаюць ветлівая ўсмешка і прыемнае «Добрай раніцы!» Гэта Улад. Улад — барыста. Дзіўнае слова, якое не мае ніякага дачынення да бармена. Давайце разбірацца.
Бармен — гэта супрацоўнік бара, спецыяльна навучаны мастацтву прыгатавання розных кактэйляў і напояў на аснове алкаголю.
Барыста — спецыяліст па гатаванні кавы. Або па-іншаму: чалавек, які ведае пра каву ўсё.
На самай справе сувязь гэтыя прафесіі ўсё ж маюць: спачатку барыста называлі людзей, якія сумяшчалі абавязкі барменаў і аператараў кавамашын. Але дзякуючы папулярнасці кавы паступова з’явіліся барыста, якія спецыялізуюцца выключна на падрыхтоўцы эспрэса і яго вытворных (латэ, капучына, макачына і іншых кававых напояў). Распаўсюджванне па свеце гэтай прафесіі пачалося з Амерыкі.
Марына Шантыр.
Працяг чытайце ў жнівеньскім нумары "Бярозкі".
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?