Вы тут

Прэзідэнт павіншаваў будаўнікоў з прафесійным святам


У нядзелю прафесійнае свята адзначаюць будаўнікі. Усіх работнікаў і ветэранаў гэтай сферы павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.


«Будаўнічая галіна — адзін з найважнейшых сектараў беларускай эканомікі, таму для дзяржавы вельмі значна яго дынамічнае развіццё і дасягненне высокіх вынікаў», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі сёння на новым якасным узроўні ўзводзіцца жыллё, значна прасунулася наперад прамысловасць будаўнічых матэрыялаў, а работнікі галіны занятыя на самых адказных аб'ектах у краіне і за яе межамі.

«Некалькімі пакаленнямі таленавітых беларускіх архітэктараў, праекціроўшчыкаў, будаўнікоў узведзена нямала іміджавых будынкаў — сімвалаў беларускіх гарадоў. І вядома, ваша праца дорыць людзям радасць наваселля, робіць іх жыццё больш добраўпарадкаваным і камфортным», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Загаловак у газеце: З Днём будаўніка!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.