Вы тут

Ва Украіне задумаліся аб адмене стыпендый


Міністэрства адукацыі і навукі Украіны атрымала ліст ад міністэрства фінансаў, у якім з наступнага года прапануецца адмяніць стыпендыі для студэнтаў, а таксама бюджэтныя месцы ў магістратуры. Пра гэта ўкраінскаму выданню «Весткі» ў аўторак паведаміў намеснік кіраўніка камітэта Вярхоўнай Рады па пытаннях адукацыі і навукі Аляксандр Співакоўскі.


Згодна з апублікаванай інфармацыяй, стыпендыі працягнуць атрымліваць толькі студэнты, якія маюць «рэальныя дасягненні», напрыклад навуковыя работы, а таксама тыя, хто аформіць статус матэрыяльна неабароненых. Для адмены стыпендый трэба ўнесці змены ў закон аб вышэйшай адукацыі Украіны, гэта значыць рашэнне павінна ўхваліць Вярхоўная Рада. Пры гэтым супраць адмены стыпендый выказаўся віцэ-прэм'ер Павел Разэнка. «Я думаю, што ўрад за гэта не прагаласуе», — сказаў ён.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.