Вы тут

Шэраг паставак ад прадпрыемстваў Беларусі можа быць абмежаваны Расіяй


Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) накіравала ў адрас Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі інфармацыйнае пісьмо з папярэджаннем аб магчымым абмежаванні паставак у Расію прадукцыі шэрага беларускіх прадпрыемстваў. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Рассельгаснагляду.


ФОТА: rsnvrn.ucoz.ru

"У сваім паведамленні Рассельгаснагляд звяртае ўвагу беларускіх калег на выпадкі паступлення ў Расію з Беларусі жывёлагадоўчай прадукцыі з парушэннем ветэрынарна-санітарных патрабаванняў і норм Еўразійскага эканамічнага саюза і Расійскай Федэрацыі, якія набываюць апошнім часам сістэматычны характар, - гаворыцца ў паведамленні. - Разам з тым ведамства звярнулася з просьбай даць вычарпальную інфармацыю аб мерах, прынятых да беларускіх прадпрыемстваў, у прадукцыі якіх выяўляліся забароненыя і шкодныя рэчывы ў перыяд з 6 чэрвеня па 31 ліпеня 2016 года".

У выпадку прадаўжэння выяўлення прадукцыі, якая не адпавядае ветэрынарна-санітарным нормам і патрабаванням Еўразійскага эканамічнага саюза, Рассельгаснагляд папярэдзіў аб магчымым абмежаванні паставак у Расію прадукцыі, якая паступае з шасці беларускіх прадпрыемстваў. У іх ліку - ААТ "Брэсцкі мясакамбінат", ААТ "Шчучынскі масласырзавод", ААТ "Бабуліна крынка", ААТ "Здравушка-Мілк", ААТ "Маладзечанскі малочны камбінат", ТАА СП "Санта Брэмар".

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.