Вы тут

Польшча адмяніла кантроль на граніцы з краінамі ЕС


Аб гэтым паведамляюць інфармагенцтвы.


Фота: mignews.com.ua

Увядзенне 4 ліпеня кантролю было ўзгоднена польскімі ўладамі ў сувязі з самітам НАТА, які праходзіў у Варшаве 8-9 ліпеня, і Сусветнымі днямі моладзі. Таксама было прынята рашэнне аб прыпыненні дзеяння норм мясцовага прыгранічнага перамяшчэння (МПП) з Калінінградскай вобласцю Расіі і прыгранічнымі тэрыторыямі Украіны.

Паводле інфармацыі пагранслужбы Польшчы, з 3 жніўня адменены кантроль на граніцах з Чэхіяй, Германіяй, Славакіяй, Літвой. Таксама адноўлена МПП з Украінай. МПП з РФ пакуль аднаўляць не плануецца.

Як адзначае пагранслужба, фактычна за месяц кантролю былі правераны амаль 500 тыс. чалавек і каля 55 тыс. сродкаў транспарту. Пры гэтым больш як 320 чалавек, якія спрабавалі перасекчы польскую граніцу, былі затрыманы. 144 чалавекі атрымалі адмову ва ўездзе.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.