Вы тут

Напад у цэнтры Лондана: адна жанчына загінула, пяць чалавек параненыя


Адна жанчына памерла, і яшчэ як мінімум пяць чалавек былі параненыя ў выніку нападу, здзейсненага на плошчы Расэл-сквер у цэнтры Лондана. Паліцыі ўдалося затрымаць нападніка.


Паведамленне аб нападзе паступіла ў паліцыю ў сераду ў 22:33 па мясцовым часе (00:33 чацвярга па Мінску). Паліцыі паведамілі, што невядомы мужчына з нажом атакуе мінакоў.

На месцы здарэння паліцыя знайшла шэсць параненых; адна жанчына памерла праз кароткі час.

Нападнік быў арыштаваны праз шэсць хвілін пасля паступлення першых паведамленняў аб нападзе. Каб яго затрымаць, паліцыі прыйшлося прымяніць электрашокеры.

Як пазней стала вядома, злачынцам аказаўся 19-гадовы юнак. Яго асоба пакуль не раскрываецца. Па дадзеных паліцыі, версія тэрарыстычнага акта з'яўляецца адной з асноўных.

Паводле інфармацыі паліцыі, папярэднія дадзеныя паказваюць на тое, што істотным фактарам мог стаць стан псіхікі нападніка. Аб стане пацярпелых і характары раненняў пакуль нічога не паведамляецца. Паліцыя пакуль не можа сказаць, ці былі ў таго, хто нападаў, саўдзельнікі.

BBC

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.