Вы тут

СМІ: у Анталіі пры выбуху на мітынгу за Эрдагана параненыя двое


У турэцкай Анталіі падчас акцыі прыхільнікаў прэзідэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана адбыўся выбух, у выніку якога лёгкія раненні атрымалі па меншай меры два чалавекі, паведамляюць турэцкія СМІ са спасылкай на паліцыю.


Выбуховае прыстасаванне спрацавала ўвечары ў сераду недалёка ад плошчы Рэспублікі, дзе ў той момант праходзіў мітынг прыхільнікаў прэзідэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана з асуджэннем нядаўняй спробы перавароту.

Па дадзеных паліцыі, хутчэй за ўсё, гэта было самаробнае выбуховае прыстасаванне. Па факце здарэння праводзіцца расследаванне.

На гэтым тыдні ў розных гарадах Турцыі праходзяць акцыі ў падтрымку ўлад Турцыі і супраць удзельнікаў спробы ваеннага перавароту ў Турцыі 15 ліпеня. Як чакаецца, заключная акцыя адбудзецца ў нядзелю, 7 жніўня, у Стамбуле, у ёй возьме ўдзел сам Эрдаган і іншыя афіцыйныя асобы.

BBC

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.