Вы тут

Ход уборачнай кампаніі - у цэнтры ўвагі рабочай паездкі Прэзідэнта


Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамiла прэс-сакратар кiраўнiка дзяржавы Наталля Эйсмант.


За працай аграрыяў у палях учора Аляксандр Лукашэнка назiраў з верталёта. У маршруце Прэзiдэнта значылася Мiнская вобласць, якая, дарэчы, менавiта 3 жнiўня пераадолела мiльённую мяжу ў намалоце збожжа новага ўраджаю — тут убрана каля 55% плошчаў.

Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасцi, агледзеў паўночна-заходнiя раёны вобласцi — Мядзельскi, Вiлейскi, часткова Маладзечанскi i Лагойскi. Менавiта гэтыя раёны ў цэнтральным рэгiёне краiны ў сельскагаспадарчым плане заўсёды значылiся ў лiку складаных, але ў апошнi час паказваюць нядрэнную дынамiку — уводзяцца ў абарот землі, якія раней не выкарыстоўваліся, вядуцца мелiярацыйныя работы. Агледзеў з паветра Прэзiдэнт таксама палi ў заходняй частцы Вiцебскай вобласцi: на сёння ў паўночным рэгiёне ўбрана пятая частка плошчаў.

Вялiкая размова аб тэмпах i якасцi палявых работ у графiку кiраўнiка дзяржавы запланавана i на сёння. Першай тэмай рабочай паездкi Аляксандра Лукашэнкi ў Вiцебскую вобласць стане ўборка збожжавых i нарыхтоўка кармоў — у краiне ў цэлым i паўночным рэгiёне ў прыватнасцi. Акрамя таго, як плануецца, Прэзiдэнт наведае Браслаўскi фiлiял Глыбоцкага малочна-кансервавага камбiната, а таксама адзiн з турыстычных аб'ектаў вобласцi, дзе гаворка пойдзе пра развiццё аграэкатурызму, прыцягненне iнвестыцый i экспарт турыстычных паслуг.

Загаловак у газеце: Вялiкая размова аб жнiве

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.