Вы тут

Намалочаны першы мільён тон збожжа


Беларускія аграрыі пераадолелі мільённы рубеж ва ўборцы збожжавых і зернебабовых культур. Згодна з аператыўнай інфармацыяй Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, па стане на 25 ліпеня ў краіне намалочана больш за 1,1 млн тон збожжа, з якіх 383,6 тыс. тон — аграрыямі Гомельскай вобласці.


Там паспелі ўбраць 37% пасяўных плошчаў. Другое месца займае Брэсцкая вобласць з вынікам у 296,7 тыс. тон. У Мінскай і Магілёўскай абласцях намалочана 259,9 і 72,9 тыс. тон збожжа адпаведна. Аграрыі Гродзеншчыны сабралі 105,4 тыс. тон, а ў Віцебскай вобласці, дзе ўключыліся ў жніво апошнімі, 14,6 тыс. тон. Па краіне збожжавыя і зернебабовыя сабраныя з 338 тыс. га, што складае 15,3% ад агульнай плошчы. У сярэднім з аднаго гектара сёлета збіраюць 33,5 ц збожжа, што на 3,4 ц больш, чым летась. У цэлым, па словах намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзіміра Гракуна, ураджайнасць збожжавых сёлета вышэйшая за леташнюю. Пры гэтым ён адзначыў, што ўмовы для ўборкі ў Беларусі ў гэтым годзе з-за дажджоў крыху горшыя.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

kryzhevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Ёсць першы мільён!

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.