Вы тут

У Глыбокім прадавец крамы выявіла падробленую купюру


Як паведаміла Вераніка Пасмеццева, старшая оперупаўнаважаная па асабліва важных справах Галоўнага ўпраўлення па эканамічных злачынствах МУС РБ, мужчына спрабаваў набыць прадукты за 20-рублёвую банкноту ўзору 2009 года. Але яна выклікала сумненне ў супрацоўніцы крамы, якая і выклікала міліцыю.


Праваахоўнікі па гарачых слядах высветлілі, што купюрай разлічыўся мясцовы 48-гадовы жыхар. Падробку мужчыне перадаў неаднаразова асуджаны знаёмы. Абодва ведалі, што яна фальшывая. Суткі яны спрабавалі ўтаіць імя вытворцы падробкі, але і яго ўдалося затрымаць. Фальшываманетчыкам аказаўся мясцовы бізнесмен, які займаецца вырабам рэкламнай прадукцыі. Ён і раздрукаваў купюру на прынтары, аддаў прыяцелю. Праўда, папярэдзіў, што яна несапраўдная, але гэта ніякім чынам не паўплывала на далейшае злачынства.

Тарас ШЧЫРЫ

taras@zviazda.by

Загаловак у газеце: Спрабаваў купіць прадукты за фальшывыя грошы

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.