Вы тут

Застылыя ў камені


Амаль немагчыма паверыць, але гэтыя невялікіх памераў скульптуркі жывёл і гадаў зроблены з каштоўных камянёў. Быццам бы погляд казачнай пачвары, васіліска, ператварыў жывыя істоты ў каменныя статуі, але не шэрыя і несамавітыя, а прыгожыя і каляровыя. Такі дзіўны талент нямецкага разьбяра па камені Герда Дрэера.


Але ён не адзіны ў сваім родзе, а прадаўжальнік слаўных сямейных традыцый. Пяць пакаленняў сям'і Дрэер з Ідар-Оберштайна далі свету таленавітых скульптараў-разьбяроў па каштоўных камянях. Карл Дрэер (1861—1943) заснаваў прафесійную справу, якая была працягнута яго сынам, Германам (1886—1960). Апошні ствараў дзівосныя фігуркі жывёл, спачатку ў гіпсе, а потым самыя выразныя, дынамічныя з іх выразаліся ў каштоўных камянях. Герман таксама даў некалькі ўзораў Фаберже для яго майстэрні. Герд Дрэер нарадзіўся ў 1943 годзе. Чацвёрты ў пакаленні нямецкіх каменярэзаў і, мабыць, самы на гэты момант славуты, бо шматлікія знаўцы гэтага мастацтва называюць яго найлепшым у свеце. Майстар працуе з многімі каляровымі мінераламі, але самым любімым для яго з'яўляецца бразільскі агат.

Дрэер дасканала авалодаў тэмай анімалістыкі і з пункту гледжання марфалогіі жывёл (ён валодае масіўнай базай відэаматэрыялаў з жывёламі), і пластычнасці, і з мастацкага пункту гледжання вельмі натуральна, вельмі выразна і з сэнсам. Прычым майстар ніколі не робіць копіі чужых работ і рэжа свае вырабы па эскізах, імправізуючы ў працэсе, гэта значыць рэжа без прапрацаванай першапачаткова мадэлі. Паралельна з Гердам працуе яго сын Патрык, разьбяр каштоўных камянёў у пятым пакаленні дома Dreher.Los, шырока вядомы ў вузкіх колах каменярэзаў, знаўцаў і калекцыянераў. На працягу ўсёй слаўнай гісторыі дома ніхто з разьбяроў не рабіў копій чужых работ.

Набыць работы Дрэераў зусім не проста, яны іх робяць па 10—12 за год, і нават убачыць усе хоць бы на фотаздымках таксама няпростая задача, бо амаль усе творы мастацтва асядаюць у прыватных калекцыях. У Дрэераў таксама ёсць такая ж свая асабістая калекцыя, куды яны дабаўляюць па адным сваім вырабе на год

Кацярына ГРУША

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.