Вы тут

Прэзідэнт: Беларусь абавязкова выйдзе на новы ўзровень эканомікі


Беларусь абавязкова выйдзе на новы, больш высокі ўзровень эканомікі і якасці жыцця. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, выступаючы на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі.


"Упэўнены, беларусы пераадолеюць і цяперашнія, абсалютна часовыя цяжкасці. Мы абавязкова выйдзем на новы, больш высокі ўзровень эканомікі і якасці жыцця. Таму што маем бясцэнны здабытак - слаўную гісторыю мужнасці і стойкасці, адзінства народа, пачуццё ўласнай годнасці, вялікае жаданне разам зрабіць сваю радзіму моцнай і працвітаючай", - заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што галоўная апора маладой беларускай дзяржавы - гэта з'яднанасць яе грамадзян і іх стваральная праца.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што на V Усебеларускім народным сходзе была прынята праграма далейшага развіцця краіны, і яе выкананне запатрабуе рашучых крокаў, у тым ліку ў заканадаўстве. "Тут вялікая надзея на новы парламент, выбары ў які пройдуць восенню. Ніколькі не сумняваюся, што беларусы чарговы раз праявяць актыўную грамадзянскую пазіцыю і высокую свядомасць. Паколькі новаму дэпутацкаму корпусу давядзецца прымаць важныя для краіны рашэнні", - сказаў беларускі лідар.

У бліжэйшыя гады, прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка, неабходна сканцэнтраваць намаганні на прыярытэтных напрамках: прыцягненні інвестыцый для інавацыйнага развіцця, забеспячэнні працоўнай занятасці, павелічэнні і дыверсіфікацыі экспарту, паскарэнні і пашырэнні інфарматызацыі, стварэнні ўсіх умоў для гарманічнага выхавання, адукацыі і прафесійнага росту моладзі.

"Сімвалічна, што старт гэтай вялікай рабоце мы даём у Год культуры. Паколькі сапраўдная культура - гэта не толькі фальклор, тэатры, мастацкія школы, літаратура, кіно і фестывалі. Гэта яшчэ і высокатэхналагічная вытворчасць, правільнае землекарыстанне, беражлівае стаўленне да прыроды, павага да закону, шанаванне сваіх традыцый. Нарэшце, гэта той духоўны стрыжань, які дапамог нашаму народу выстаяць у самых жорсткіх выпрабаваннях", - упэўнены Прэзідэнт.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.