Вы тут

Замежных назіральнікаў стане больш


Сёлета для маніторынгу выбараў 11 верасня будуць запрошаны і прадстаўнікі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ).

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу вызначыла міжпарламенцкія арганізацыі, якія будуць запрошаны для маніторынгу выбараў 11 верасня.


Як адзначыў на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу яе старшыня Уладзімір Андрэйчанка, на выбарах звычайна працуе вялікая колькасць міжнародных назіральнікаў. Міністэрства замежных спраў ужо прапанавала Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ і Выканаўчаму камітэту СНД накіраваць у Беларусь сваіх назіральнікаў. Аналагічнае запрашэнне падрыхтуе і Палата прадстаўнікоў. Паводле слоў Уладзіміра Андрэйчанкі, сёлета для назірання за гэтай падзеяй будуць запрошаныя Міжпарламенцкая асамблея дзяржаў СНД, Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі, ПА АБСЕ, ПА АДКБ. Таксама плануецца запрасіць і назіральнікаў ад ПАСЕ.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў паведаміў, што іх галоўнай задачай стане «арганізацыя працы замежных назіральнікаў такім чынам, каб яны змаглі аб'ектыўна ацаніць сітуацыю ў краіне, наглядна пераканацца ў тым, што выбары ў нас праходзяць спакойна, адкрыта і дэмакратычна, у адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам». Спікер таксама лічыць, што аб'ектыўнасці міжнароднай ацэнкі выбараў будзе спрыяць прынятае нядаўна Цэнтрвыбаркамам рашэнне, накіраванае на павышэнне празрыстасці выбарчага працэсу. Акрамя таго, старшыня Палаты прадстаўнікоў выказаў думку, што дэпутатам неабходна максімальна задзейнічаць кантакты з замежнымі калегамі — для пашырэння міжпарламенцкага супрацоўніцтва, выкарыстання інструментаў парламенцкай дыпламатыі і абароны нацыянальных інтарэсаў Беларусі.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.