Вы тут

Смак і водар сапраўднага лета


Вось і дачакаліся! Учора ўпершыню ўбачыў і, вядома ж, пакаштаваў менавіта сакавітыя велізарныя клубніцы! Ды ці толькі я адзін!


Да прадаўцоў ягад выстройваліся чэргі, і кожны пакупнік адыходзіў ад прылаўка з ладным пакетам (а то і не адным) цёмна-чырвонага смакоцця. Нават у транспарце лунаў гэты непаўторны і такі доўгачаканы водар... У прыватнасці, масава пайшла прадукцыя з клубнічнага краю Беларусі — Лунінеччыны. Хто не чуў пра тамтэйшы знакаміты кірмаш у Дварцы, адкуль і вязуць пастаўшчыкі салодкую ягаду як па ўсёй краіне, так і за яе межы?! Думаю, не памылюся, калі назаву клубніцы сапраўдным сімвалам лета. Вядома, потым будуць і іншыя прысмакі, але ж менавіта яны сімвалізуюць, што лета прыйшло — канчаткова і беспаваротна! І мы верым, што яно будзе такім жа яркім на ўражанні, як колер клубніц, такім жа «смачным» на новыя знаёмствы, як іх водар, такім жа карысным для цела і душы, як і спажыўныя ўласцівасці ягады! Клубніцы — гэта пачатак новага невялікага жыцця. Дзякуй, лета, малайца, за ягады з Дварца!

Сяргей СТАРЫНАЎ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.