Вы тут

Кластар высокіх тэхналогій


Германія з'яўляецца для Беларусі адным з ключавых замежных партнёраў. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў падчас сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом ФРГ у Рэспубліцы Беларусь Петэрам Дэтмарам, паведамілі ў прэс-службе ўрада.


Андрэй Кабякоў звярнуў увагу, што складваецца ўнікальная магчымасць вывесці адносіны паміж нашымі дзяржавамі на якасна новы ўзровень. «Спадзяёмся на далейшую падтрымку нашых намаганняў па ліквідацыі любых перашкод для актывізацыі крэдытна-інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі з Германіяй і іншымі краінамі — членамі ЕС» — падкрэсліў ён. Прэм'ер-міністр выказаў зацікаўленасць у выкарыстанні існуючых інструментаў фінансавай і тэхнічнай дапамогі Еўрасаюза і ФРГ, а таксама патэнцыялу «Усходняга партнёрства» для стабілізацыі і развіцця беларускай эканомікі. «Асаблівае значэнне мы надаём рабоце па павышэнні крэдытнага рэйтынгу нашай краіны па класіфікацыі АЭСР», — падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

Прэм'ер-міністр Беларусі запрасіў германскіх інвестараў у першую чаргу ў тыя сферы, у якіх яны з'яўляюцца прызнанымі лідарамі, — у машына- і аўтамабілебудаванне, у хімічную і нафтахімічную галіну, энергетыку, сферу высокіх тэхналогій. «Прапануем разгледзець магчымасць стварэння ў Беларусі высокатэхналагічнага вытворчага кластара германскіх прадпрыемстваў, напрыклад у індустрыяльным парку «Вялікі камень», — адзначыў прэм'ер-міністр. Кіраўнік урада выказаў упэўненасць, што неабходны новыя формы эканамічнага ўзаемадзеяння, якія спрыялі б аднаўленню і нарошчванню аб'ёму двухбаковага гандлю, паляпшэнню яго балансу, прыцягненню германскіх тэхналогій і інвестыцый у нашу краіну, таксама ўлічваючы інтэграцыйныя працэсы ў рамках ЕАЭС. «Адной з такіх формаў магла б стаць больш глыбокая прамысловая кааперацыя паміж беларускімі і германскімі прадпрыемствамі. Беларускія партнёры маглі б узяць на сябе ролю пастаўшчыкоў прамысловых паўфабрыкатаў і камплектуючых», — адзначыў Андрэй Кабякоў.

Таксама Прэм'ер-міністр выказаў упэўненасць, што значную ролю ў развіцці беларуска-германскага эканамічнага супрацоўніцтва адыграюць адпаведныя інстытуцыйныя механізмы. «Мы задаволены паспяховым функцыянаваннем Беларуска-Германскай рабочай групы па гандлі і інвестыцыях, а таксама Дзелавога савета «Беларусь — Саксонія». Разлічваем на практычныя крокі германскага боку па аднаўленні работы Беларуска-Германскай рабочай групы па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, а таксама Беларуска-Германскага савета дзелавога супрацоўніцтва», — падкрэсліў ён.

У сваю чаргу Петэр Дэтмар падзякаваў Андрэю Кабякову за такую ацэнку двухбаковага супрацоўніцтва. Паводле яго слоў, патэнцыял гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння паміж краінамі не вычарпаны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.