Вы тут

Асаблівая місія


Удзельнікі ХVІ сесіі Савета кіраўнікоў вышэйшых органаў фінансавага кантролю дзяржаў — удзельніц СНД прытрымліваюцца таго пункту гледжання, што сёння асаблівая місія ў пытаннях забеспячэння эканамічнай бяспекі адводзіцца вышэйшым органам фінансавага кантролю. Дэталёвы аўдыт і кантроль, якія імі праводзяцца, накіраваны не толькі на выяўленне «болевых» кропак у эканоміцы і сацыяльнай сферы, але і на выпрацоўку прапаноў па выпраўленні сітуацыі, у тым ліку на заканадаўчым узроўні.


Фота: БЕЛТА

— За 16 гадоў свайго існавання Савет зарэкамендаваў сябе са станоўчага боку, — адзначыў Леанід АНФІМАЎ, старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю нашай краіны. — Ні ў каго з кіраўнікоў дзяржаў СНД не ўзнікла сумненняў наконт неабходнасці гэтага органа. Фактычна, ён ствараўся жыццём, быў запатрабаваны аб'ектыўнымі ўмовамі і прадпасылкамі, якія складаліся ў нацыянальных эканоміках нашых краін.

Па словах Леаніда Анфімава, Савет аказвае падтрымку кіраўнікам краін — удзельніц СНД у тым, што тычыцца паглыблення інтэграцыйных працэсаў, якія адбываюцца на постсавецкай прасторы.

Акрамя таго, яшчэ адна не менш важная мэта Савета, па словах старшыні КДК, — наладзіць цеснае ўзаемадзеянне па лініі органаў фінансавага кантролю ў адпаведнасці са спецыфічнасцю выконваемых імі прафесійных задач на тэрыторыях дзяржаў Садружнасці.

— Трэба, каб праз супрацоўніцтва паміж нашымі органамі мы змаглі наладзіць цеснае ўзаемадзеянне на шляху вырашэння праблемных пытанняў, якія ўзнікаюць у нацыянальных эканоміках, — заявіў Леанід Анфімаў.

Сесія завяршылася падпісаннем выніковых дакументаў.

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.