Вы тут

Пытанне бяспекі і аўтарытэту


СНД па­він­на стаць па­лі­тыч­ным і эка­на­міч­ным цэнт­рам сі­лы.


Фота: БЕЛТА

Аб гэ­тым за­явіў Прэ­зі­дэнт на су­стрэ­чы з кі­раў­ні­ка­мі дэ­ле­га­цый, якія пры­ма­юць удзел у XVІ се­сіі Са­ве­та кі­раў­ні­коў вы­шэй­шых ор­га­наў фі­нан­са­ва­га кант­ро­лю дзяр­жаў — удзель­ніц СНД.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы пе­ра­ка­на­ны, што не­аб­ход­на больш поў­на вы­ка­рыс­тоў­ваць маг­чы­мас­ці та­ко­га важ­на­га ін­тэ­гра­цый­на­га аб'­яд­нан­ня, як Са­друж­насць. Прэ­зі­дэнт звяр­нуў ува­гу на той факт, што апош­нім ча­сам ад­зна­ча­юц­ца не­га­тыў­ныя тэн­дэн­цыі, ра­зы­хо­джан­ні па­між чле­на­мі СНД, жа­дан­не не­ка­то­рых з іх дыс­тан­цы­я­вац­ца ад якіх-не­будзь аба­вя­за­цель­стваў і быць прос­та на­зі­раль­ні­ка­мі, а то і зу­сім вый­сці са скла­ду ар­га­ні­за­цыі. Ня­гле­дзя­чы на тое, што СНД у яе ця­пе­раш­нім вы­гля­дзе і пад­вяр­га­ец­ца кры­ты­цы, бе­ла­рус­кі бок лі­чыць, што па­тэн­цы­ял су­пра­цоў­ніц­тва да­лё­ка не вы­чар­па­ны. На дум­ку Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі, не­аб­ход­на на­даць но­вы ім­пульс дзей­нас­ці гэ­тай ар­га­ні­за­цыі і уз­няць яе аў­та­ры­тэт на між­на­род­най арэ­не.

Прэ­зі­дэнт пе­ра­ка­на­ны, што ор­га­ны фі­нан­са­ва­га кант­ро­лю мо­гуць сыг­раць ад­ну з вя­ду­чых ро­ляў у пра­цэ­се да­лей­ша­га ста­наў­лен­ня СНД. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы пад­крэс­ліў, што "ўпа­рад­ка­ван­не ру­ху гро­шай і каш­тоў­ных па­пер, вы­ка­ры­стан­не ін­шых ак­ты­ваў на вя­ліз­най част­цы еў­ра­зій­ска­га кан­ты­нен­та — гэ­та га­рант ста­біль­нас­ці і эка­на­міч­най бяс­пе­кі на­шых кра­ін". На дум­ку Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі, толь­кі пры ўмо­ве жорст­ка­га дзяр­жаў­на­га кант­ро­лю за фі­нан­са­вы­мі па­то­ка­мі, стро­га­га за­ха­ван­ня за­кон­на­сці ў гэ­тым сек­та­ры мож­на па­спя­хо­ва раз­ві­вац­ца. "Не­аб­ход­на па­ста­віць не­пе­ра­адоль­ны за­слон без­гас­па­дар­час­ці, ня­мэ­та­ва­му вы­ка­ры­стан­ню бюд­жэт­ных срод­каў, уцеч­цы ка­пі­та­лу за мя­жу, не­за­кон­ным ва­лют­ным апе­ра­цы­ям, ка­руп­цыі і ін­шым не­га­тыў­ным з'я­вам", — упэў­не­ны Прэ­зі­дэнт.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы лі­чыць, што ў су­час­ных умо­вах най­важ­ней­шай за­да­чай стра­тэ­гіч­на­га зна­чэн­ня з'яў­ля­ец­ца ўзмоц­не­ная ка­ар­ды­на­цыя дзе­ян­няў кант­роль­ных ор­га­наў кра­ін СНД, а так­са­ма вы­пра­цоў­ка імі су­мес­ных па­ды­хо­даў да пра­ду­хі­лен­ня фі­нан­са­вых па­ру­шэн­няў, аб­мен во­пы­там у за­сва­ен­ні но­вых ме­та­даў ра­бо­ты. Гэ­та асаб­лі­ва важ­на ця­пер, ка­лі свет адзін за ад­ным ска­ла­на­юць кры­зі­сы, што са­мым не­спры­яль­ным чы­нам ад­бі­ва­ец­ца на ста­но­ві­шчы спраў у кра­і­нах Са­друж­нас­ці. Га­вор­ка ідзе пра бяс­пе­ку кож­най з дзяр­жаў Са­друж­нас­ці па­асоб­ку і па­лі­ты­ка-эка­на­міч­най мо­цы СНД у цэ­лым, пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Удзель­ні­кі су­стрэ­чы па­га­дзі­лі­ся з важ­нас­цю ро­лі эка­на­міч­най бяс­пе­кі, якая ў су­час­ных умо­вах са­праў­ды на­бы­вае ўсё боль­шае зна­чэн­не, па­ве­дам­ляе прэс-служ­ба кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы. Тэ­мы, які аб­мяр­коў­ва­лі­ся, ты­чы­лі­ся гла­баль­ных пы­тан­няў раз­віц­ця СНД, вы­яў­лен­ня бо­ле­вых кро­пак дзей­нас­ці ар­га­ні­за­цыі і вы­пра­цоў­кі стра­тэ­гіі су­мес­ных дзе­ян­няў, у тым лі­ку ў пы­тан­нях фі­нан­са­ва­га кант­ро­лю, на блі­жэй­шую перс­пек­ты­ву.

Кі­раў­ні­кі вы­шэй­шых ор­га­наў фі­нан­са­ва­га кант­ро­лю кра­ін Са­друж­нас­ці па­зі­тыў­на аца­ні­лі пос­пе­хі Бе­ла­ру­сі ў пы­тан­нях дзяр­жаў­на­га кант­ро­лю, а так­са­ма ў цэ­лым раз­віц­ця кра­і­ны.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.