Вы тут

Дарожная карта па высокіх стандартах


Наша краіна і Сусветны банк гатовы зрабіць узаемнае супрацоўніцтва больш маштабным і насычаным.

Аб гэтым  паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі па выніках сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з віцэ-прэзідэнтам Сусветнага банка па рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі Сірылам Мюлерам.


"У канцы гэтага года мы з вамі павінны будзем вызначыць дарожную карту, праграму нашага супрацоўніцтва на будучае. Думаю, мы гэта зробім своечасова, і яна будзе не горшая, чым у папярэднія гады", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт выказаў удзячнасць у адрас Сусветнага банка за існуючы ўзровень супрацоўніцтва. "У самыя цяжкія часы Сусветны банк прытрымліваўся свайго стылю работы. Мы заўсёды знаходзілі агульныя інтарэсы", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, адзначыў падтрымку Сусветнага банка ў фінансаванні інфраструктурных праектаў, такіх як будаўніцтва і рэканструкцыя дарог, ачыстка вады, мінімізацыя наступстваў катастрофы на ЧАЭС, перапрацоўка бытавых адходаў, мадэрнізацыя лясной гаспадаркі. “Менавіта з вашай падтрымкі пачалася гэта мадэрнізацыя. І мы сёння практычна поўнасцю правялі імпартазамяшчэнне ў лясной гаспадарцы і працуем па самых высокіх стандартах", - сказаў Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: “Вопыт супрацоўніцтва з вамі - адкрыты, прынцыповы - з'яўляецца для нас пэўнай школай. Наша сустрэча паслужыць далейшаму ўдасканаленню нашых адносін".
У сваю чаргу Сірыл Мюлер адзначыў, што для Сусветнага банка было вялікім гонарам аказваць садзейнічанне Беларусі ў апошнія некалькі гадоў. Ён падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы за станоўчую ацэнку сумесных праграм. "І мы маем намер рухацца наперад", - сказаў ён, выказўшы надзею, што будуць вызначаны “ключавыя пункты, на якія нам трэба звярнуць увагу”.

На сустрэчы бакі абмеркавалі канкрэтныя напрамкі і праекты для развіцця далейшага супрацоўніцтва. Выказана гатоўнасць рабіць яго больш маштабным і насычаным. У прыватнасці, Сусветны банк гатовы і далей аказваць Беларусі садзейнічанне ў пытанні павышэння канкурэнтаздольнасці прадукцыі, дыверсіфікацыі і мадэрнізацыі вытворчасцей. Асаблівую ўвагу плануецца ўдзяліць далейшаму развіццю транспартнай інфраструктуры, зрабіўшы яе больш тэхналагічнай. І адзін з такіх інавацыйных праектаў рэалізуецца цяпер.

Яшчэ адзін перспектыўны напрамак для ўзаемадзеяння - падтрымка малога і сярэдняга бізнесу, што дасць беларускім прадпрыемствам дадатковыя магчымасці для асваення новых рынкаў.

Бакі гатовы прадаўжаць эфектыўнае супрацоўніцтва і ў такіх ужо традыцыйных сферах, як энергетыка, адукацыя, ахова здароўя, ахова навакольнага асяроддзя. Важны акцэнт у час сустрэчы зроблены менавіта на развіцці чалавечага капіталу. У гэтым жа ключы падкрэслівалася, што галоўны прынцып супрацоўніцтва Беларусі і Сусветнага банка заключаецца ў справядлівасці, каб эканоміка працавала на людзей.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.