Вы тут

Беларусь дае выпускнікам вялікі выбар магчымасцей для рэалізацыі


Міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў павіншаваў сёння ўсіх выпускнікоў з заканчэннем навучальных устаноў і параіў выбіраць прафесію і спецыяльнасць па душы. Аб гэтым ён сказаў на ўрачыстым мерапрыемстве "Апошні званок" у школе нумар 3 Салігорска, якую ён заканчваў 37 гадоў таму.


"Тварыце, дзейнічайце і галоўнае - не бойцеся ствараць новае. У заўтрашні дзень вы можаце глядзець упэўнена і смела. Суверэнная і незалежная Беларусь - наша краіна, - дае вам вялікі выбар магчымасцей для рэалізацыі сваіх ведаў і ўменняў", - адзначыў ён.

Міхаіл Жураўкоў таксама паведаміў, што ў 2017 годзе ўступная кампанія пройдзе крыху па-новаму. Але да гэтых змяненняў выпускнікоў падрыхтуюць загадзя. Плануецца ўвесці чацвёрты (неабавязковы) іспыт на ЦТ, даць некаторыя прывілеі медалістам і алімпіяднікам і г.д., растлумачыў ён.

Міністр асабліва падкрэсліў, што грамадства павінна ўдзяляць больш увагі сям'і. Як выхоўваюцца дзеці ў сем'ях і як дапамагчы ў гэтым - гэта тыя пытанні, якія стаяць перад педагогамі-псіхолагамі і сацыяльнымі педагогамі. "Школьнае жыццё неабходна засцерагчы ад трагедый. Мы вывучаем сітуацыю - неабходна думаць над абароненасцю педагогаў, а таксама прааналізаваць абавязкі і правы навучэнцаў і настаўнікаў", - адзначыў кіраўнік ведамства.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.