Вы тут

Аляксандр Буйкевіч выбыў з барацьбы у Гран-пры "Маскоўская шабля"


Лідар беларускай зборнай заняў 13-е месца на адным з самых прэстыжных турніраў у фехтаванні. Выхаванец брэсцкай школы фехтавання ўпэўнена прайшоў папярэднюю стадыю спаборніцтваў, перамогшы італьянца Ларэнца Рамана - 15:8, амерыканца Джэфа Спіра - 15:11. Аднак у 1/8 фіналу Буйкевіч уступіў трэцяму нумару сусветнага рэйтынгу Арону Шыладзі з Венгрыі 7:15 і выбыў з барацьбы за медалі.


Два іншыя прадстаўнікі беларускай шабельнай каманды паказалі наступныя вынікі: Арцём Новікаў заняў 46-е месца, Сяргей Шачанін размясціўся на 57-м радку падагульняючага пратакола. Пераможцам Гран-пры ў Маскве стаў прадстаўнік Рэспублікі Карэя Кім Чжун Хван, які ў фінале быў мацнейшым за свайго суайчынніка Сю Йінміна - 15:7.

Самай удачнай для Аляксандра Буйкевіча "Маскоўская шабля" стала ў 2007-м, калі ён заняў трэцяе месца. Тады ж другі беларус Дзмітрый Лапкес выйграў сярэбраны медаль.

Вядучы беларускі шабліст Аляксандр Буйкевіч у сусветным рэйтынгу займае 15-е месца, набраўшы 103 ачкі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.