Вы тут

Мы выжылі. Мы перамаглі. Мы памятаем


Два, бадай што, самыя народныя святы сышліся сёлета ў календары — Дзень Перамогі і Радаўніца. У іх, па сутнасці, шмат агульнага — бурная радасць вясны і жыцця, удзячнасць за вясну і жыццё тым, каго ўжо няма з намі, светлы сум і пачуццё еднасці з тымі, хто ляжыць у гэтай зямельцы, палітай іхнім потам і крывёю.


Можа, дзякуючы гэтай удзячнасці і еднасці на нашай зямлі няма непрыбраных салдацкіх магіл. Чырвонаармеец Сцяпан памёр ад атрыманых ран у вёсцы Ражава пад Нароўляй у першыя месяцы вайны — летам 41-га. Вяскоўцы не ведалі нават яго прозвішча, але пахавалі на могілках і паставілі помнік.

Жыхары Ражава і іх нашчадкі бываюць на могілках рэдка, наездамі — трыццаць гадоў назад вёску, да якой ад Чарнобыля 15 кіламетраў, адсялілі. Але магіла Сцяпана без увагі не застаецца ніколі. Летась, напрыклад, наш фотакарэспандэнт Анатоль Кляшчук сфатаграфаваў, як яе добраўпарадкавалі Людміла і Васіль Моцікі з дачкой Ганнай з Нароўлі.

Сёлета на Радаўніцу да Сцяпана таксама хтосьці абавязкова прыйдзе. Прыбраць магілу, падзякаваць за мірнае неба, павіншаваць з Днём Перамогі, які і ён крыху прыблізіў
у ліпені 41-га.

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.