Вы тут

Постчарнобыльскае супрацоўніцтва — праз інавацыі


Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін спадзяецца на працяг супрацоўніцтва па пераадоленні наступстваў аварыі на ЧАЭС праз інавацыі. Пра гэта віцэ-прэм'ер заявіў на міжнароднай канферэнцыі "Чарнобыль праз 30 гадоў. Ад аварыйнай сітуацыі да адраджэння і ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця пацярпелых тэрыторый", паведамілі ў прэс-службе ўрада.


"Мы спадзяёмся, што міжнароднае чарнобыльскае супрацоўніцтва будзе працягнута праз інавацыі і інвестыцыі ў пацярпелыя краіны і рэгіёны", - сказаў Анатоль Калінін. Таксама віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што цяперашняя канферэнцыя вельмі важная для абагульнення вопыту, абмеркаванні актуальных праблем і далейшых дзеянняў па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Анатоль Калінін зачытаў вітанне Прэзідэнта Беларусі ўдзельнікам канферэнцыі. У прыватнасці, у ім сказана, што правядзенне такога форума ў Мінску напярэдадні гадавіны аварыі на ЧАЭС сведчыць пра велізарнае значэнне і запатрабаванасць беларускага вопыту пераадолення наступстваў найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофы. Асабліва гэта датычыцца такіх кірункаў, як, прыкладам, ахова здароўя і сацыяльная абарона, стварэнне высокапрафесійных ратавальных службаў і стымуляванне эканамічнага развіцця раёнаў, закранутых аварыяй.

У вітанні таксама сказана, што ліквідацыя наступстваў аварыі вось ужо 30 гадоў з'яўляецца адной з галоўных і неадкладных задач для Беларусі, якая прыняла на сябе асноўны ўдар ад яе. "Мы робім усё магчымае, каб стварыць жыхарам раёнаў, закранутых аварыяй, годныя ўмовы для жыцця", - працытаваў Анатоль Калінін словы кіраўніка дзяржавы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.