Вы тут

Паслугі сувязі крыху падаражэлі


У Беларусі павялічваюцца тарыфы на паслугі электрасувязі агульнага карыстання для фізічных асоб. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Міністэрства эканомікі ад 31 сакавіка 2016 года №15, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


Для насельніцтва месячная абаненцкая плата за ўключаны ў асобную абаненцкую лінію тэлефон, пераведзены на пачасовую сістэму разлікаў за размовы, павялічыцца да 28,1 тысячы рублёў (у снежні мінулага года абанплата была ўстаноўлена ў памеры 27 тысяч рублёў). За кожную поўную або няпоўную хвіліну злучэння грамадзянам трэба будзе заплаціць 59 рублёў (у снежні — 57 рублёў). Поўная або няпоўная хвіліна размоў па міжгорадзе без дапамогі тэлефаніста абыдзецца карыстальнікам у 135 рублёў (у снежні — 130 рублёў).

Мабільны аператар Velcom з 4 красавіка павысіў кошт некаторых паслуг на тарыфных планах перадачы даных, тарыфных планах для юрыдычных асоб, паслуг роўмінгу, а таксама спецыяльных паслуг, якія аказваюцца ў партнёрстве з іншымі арганізацыямі. Пры гэтым змяненні не закрануць галасавыя тарыфныя планы для фізічных асоб. З улікам змяненняў рост сярэдняга абаненцкага рахунку ў сегментах, якія закране павышэнне, складзе каля 7%.

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.