Вы тут

Віктар Гумінскі: «Шукаць любыя магчымасці для дыялогу»


Дэлегацыю ўзначаліў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віктар Гумінскі. Падчас пасяджэння Пастаяннага камітэта асамблеі ён выступіў па дакладзе старшыні гэтай арганізацыі Ілкі Канервы — аб сітуацыі ў сферы бяспекі на прасторы АБСЕ і ў сумежных раёнах. Віктар Гумінскі звярнуў асаблівую ўвагу на той факт, што сёння ўдзельнікі пасяджэння нарэшце зразумелі, наколькі крохкі мір і чым гэта пагражае Еўропе.


Наш парламентарый падкрэсліў, што па ўсіх канфліктах амаль прыняты рашэнні і неабходна іх проста выконваць. «Наша арганізацыя павінна ўносіць свой уклад у іх выкананне — каб захаваць мір на гэтай зямлі, — упэўнены Віктар Гумінскі. — Выступаючы ад Беларусі, якая прайшла праз горан войнаў, страціла столькі людзей, з глыбокім пачуццём станоўчых эмоцый кажу, што нарэшце мы пачалі займацца тым, чым павінны: шукаць любыя магчымасці для дыялогу, для канструктыўнага развіцця ўзаемаадносін — каб не дапусціць непапраўнага».

Падчас пасяджэння Пастаяннага камітэта ПА АБСЕ кіраўнік нашай дэлегацыі выступіў таксама і па справаздачы Кента Харстэда, спецыяльнага каардынатара місіі кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЕ на выбарах Прэзідэнта нашай краіны ў мінулым годзе. «Са спадаром Харстэдам мы сустракаліся падчас назірання за выбарамі, адкрыта вялі размову па ўсіх пытаннях, — заўважыў віцэ-спікер ніжняй палаты. — Хачу сказаць, што ўпершыню за апошнія гады быў падрыхтаваны збалансаваны даклад як з боку БДІПЧ, так і Парламенцкай асамблеі АБСЕ».

Віктар Гумінскі звярнуў увагу ўдзельнікаў пасяджэння, што для назіральнікаў на мінулых выбарах у нашай краіне былі створаны ўсе магчымасці для працы. «Я асабіста сустракаўся ў самых розных рэгіёнах з назіральнікамі БДІПЧ, Парламенцкай асамблеі АБСЕ і цікавіўся, ці ёсць нейкія скаргі — і ніхто ні разу мне ніякіх скаргаў не выказаў», — распавёў парламентарый. Па яго словах, даклад падрыхтаваны ў «канструктыўным, узаемапаважлівым, добразычлівым рэчышчы». «Гэта дае глебу для таго, каб мы не проста прыслухаліся, а прынялі рашэнне па выкараненні тых недахопаў — наколькі гэта магчыма — перад будучымі парламенцкімі выбарамі, — заявіў Віктар Гумінскі. — Не ўсё, але многае зрабіць магчыма. Ужо створана міжведамасная працоўная група, якая павінна падрыхтаваць прапановы па паляпшэнні выбарчага заканадаўства нашай краіны. Мы гатовы і надалей да гэтага супрацоўніцтва».

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.