Вы тут

Люты застаўся без маразоў


Анамальна цёплае і вільготнае надвор'е захаваецца ў Беларусі да канца зімы, паведаміў карэспандэнту начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.


Спецыялістамі прагназуецца, што большую частку тыдня надвор'е будуць вызначаць паветраныя масы, якія паступаюць з боку Балтыйскага мора. У аўторак удзень чакаюцца невялікія кароткачасовыя ападкі. Месцамі магчымы слабы галалёд, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Максімальная тэмпература паветра складзе 1-7 цяпла.

Кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу чакаюцца месцамі і ў сераду. У асобных раёнах магчымы туман, слабы галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, а ўдзень будзе ўжо ад нуля да плюс 6 градусаў. Дзмітрый Рабаў паведаміў, што ў чацвер крыху пахаладае, але агульная сітуацыя з умовамі надвор'я практычна не зменіцца. У некаторых раёнах пройдзе невялікі кароткачасовы мокры снег, а месцамі прагназуецца туман, слабы галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 градусаў да 1 цяпла, удзень будзе ад нуля да плюс 5 градусаў.

Кароткачасовы мокры снег месцамі прагназуюць нашы сіноптыкі ў пятніцу і суботу. Тады ў асобных раёнах магчымы туман, слабы галалёд, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 5 градусаў, а ўдзень будзе ўжо да 5 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у нядзелю разам з ростам атмасфернага ціску надвор'е крыху палепшыцца. Тады будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень па паўднёвым захадзе магчымыя мокры снег і дождж. Месцамі чакаецца туман, слабы галалёд і галалёдзіца на дарогах. Свабоднае неба ў нядзелю паспрыяе зніжэнню тэмпературы паветра, калі ўначы будзе ўжо 1-6 марозу, а пры праясненнях — да мінус 8 градусаў. Аднак удзень чакаецца ізноў ад нуля да 5 цяпла.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.