Вы тут

Летась зафіксавана зніжэнне парушэнняў правілаў рыбалоўства


Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусі зафіксавала летась рост парушэнняў правілаў палявання і зніжэнне — правілаў рыбалоўства, паведаміў на выніковай калегіі начальнік інспекцыі Сяргей Новікаў.


«У 2015 годзе дзяржінспектары выявілі на 14 працэнтаў больш парушэнняў правілаў палявання (з 1581 у 2014 годзе іх колькасць вырасла да 1810). У парушальнікаў канфіскаваны 593 адзінкі агнястрэльнай зброі (на 6 працэнтаў больш), з якіх 145 незарэгістраваных, і 13,7 тоны (на 36 працэнтаў менш) незаконна здабытага мяса дзікіх жывёл», — сказаў выступоўца. Парушэнняў правілаў рыбалоўства выяўлена на 5 працэнтаў менш (4 722 у 2014 годзе, 4  508 у мінулым). «У парушальнікаў канфіскавана больш за 4 600 сетак агульнай даўжынёй 221 км, 3 125 іншых забароненых прылад рыбалоўства і 10,9 тоны незаконна вылаўленай рыбы. Па ўсіх гэтых пунктах назіраецца зніжэнне ў параўнанні з папярэднім годам. Акрамя таго, летась выяўлена на 25 працэнтаў менш крадзяжоў сажалкавай рыбы (162 у 2014 годзе і 121 — у 2015-м)», — адзначыў Сяргей Новікаў.

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Рыбаловы становяцца больш законапаслухмянымі

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.