Вы тут

Харчовая кааперацыя


На пасяджэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва Санкт-Пецярбурга і Рэспублікі Беларусь былі падпісаны наменклатура і аб'ём харчовых паставак з Беларусі ў горад на Няве на бягучы год. З гэтай нагоды спецыяльна для «Звязды» Валерый ІВАНОЎ, старшыня праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў (Белкаапсаюз), расказаў пра асноўныя кірункі двухбаковага супрацоўніцтва і яго перспектывы:


— У нас вялікі ўзаемны інтарэс. Па-першае, мы традыцыйна пастаўляем на рынак Санкт-Пецярбурга прадукты харчавання. Па-другое, сёння мы наладжваем сувязі ў пытаннях рэалізацыі пушніны. Бо Санкт-Пецярбург з'яўляецца своеасаблівым цэнтрам продажу і вытворчасці такога кшталту вырабаў у гэтым рэгіёне. Акрамя, напрыклад, Хельсінскага і Капенгагенскага аўкцыёнаў, ёсць яшчэ і Санкт-Пецярбургскі, які рэалізуе на працягу года 250—300 тысяч шкур. Мы прапанавалі 500 тысяч і атрымалі ў адказ шчырую зацікаўленасць у далейшым супрацоўніцтве.

Таксама працуем і ў кірунку арганізацыі імпарту. Пралічылі, што з прычыны курсавой розніцы і падзення курсу расійскага рубля выгадна некаторыя віды імпартных тавараў, якія не вырабляюцца ў Беларусі (напрыклад, электратавары, некаторая бытавая тэхніка), закупляць у Санкт-Пецярбургу. Гэта часам больш выгадна, чым закупляць у Кітаі. Тым больш што такім чынам мы дыверсіфікуем закупкі. Ды і якасць піцерскай прадукцыі значна вышэйшая. Таму працуем з некаторымі мясцовымі прадпрыемствамі, каб запоўніць недахоп тавараў, якія не вырабляем самі.

З аднаго боку, рынак Санкт-Пецярбурга, у тым ліку па гатовых вырабах (той жа пушніны), даволі шырокі. З іншага, шмат якія прадукты Белкаапсаюза таксама запатрабаваныя ў Паўночнай сталіцы Расіі. Зараз мы мяркуем адкрыць тут свае стацыянарныя гандлёвыя пункты.

Беларускі экспарт складае 90% тавараабароту паміж Белкаапсаюзам і горадам на Няве. На Савеце дзелавога пасяджэння мы прапанавалі асартымент нашай мясцовай прамысловасці: кансервы з агародніны, вырабы з мяса, паўфабрыкаты, грыбы, ягады — усяго тры дзясяткі найменняў. Гэтай прапановай нашы піцерскія калегі таксама шчыра зацікавіліся.

pustavit@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.