Вы тут

Праезд прыбавіў у кошце


Кошт праезду ў наземным грамадскім транспарце Мінска павялічыўся да 5 тысяч, у метро — да 5,5 тысячы рублёў. Такім чынам, паездка ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах стала даражэйшай на 500 рублёў, у метро — на тысячу.

Цана праязнога на месяц на адзін від транспарту (аўтобус, трамвай, тралейбус) зараз складае 225 тысяч, метрапалітэн — 247,5 тысячы. Кошт месячнага праязнога на два віды транспарту складзе ад 300,3 тысячы да 360,4 тысячы; на тры віды — ад 358,1 тысячы да 405,8 тысячы; на чатыры віды — 415,1 тысячы рублёў.

Нагадаем, што папярэдняе павышэнне коштаў на праезд у сталіцы адбылося год таму — таксама ў снежні. Тады праезд падаражэў з 4 да 4,5 тысячы рублёў за адну паездку.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.