Эскізны праект помніка Настассі Слуцкай беларускага скульптара Сяргея Аганава названы пераможцам конкурсу. Аўтар атрымаў права стварэння помніка, які будзе ўстаноўлены ў горадзе Слуцку ў 2016 годзе да 900-годдзя горада.
Кошт адной паездкі ў мінскім метро з 24 снежня складзе Br5,5 тыс.
Беларусь у студзені—кастрычніку 2015 года павялічыла імпарт сырой нафты на 1,5%, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года да 18,7 млн т.
Дзяржаўная лясная ахова напярэдадні калядных і навагодніх свят перайшла на ўзмоцнены рэжым аховы лясоў для прадухілення незаконных высечак хвойных дрэў.
Больш як 40 каналаў незаконнай транзітнай міграцыі выявілі і спынілі беларускія пагранічнікі з пачатку 2015 года. Затрымана 70 арганізатараў такой міграцыі.
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.