Вы тут

Цэнам загадана стаяць на месцы


Міністэрства гандлю ўвяло мараторый на рост цэн у навагодні перыяд.

Галіновым міністэрствам, канцэрнам, абласным і Мінскаму гарадскому выканкамам прадпісана абвясціць яго на павелічэнне адпускных і рознічных цэн на спажывецкія тавары ў перадсвяточныя і святочныя дні. За незахаванне парадку цэнаўтварэння, а таксама заканадаўства аб гандлі (рэалізацыя пратэрмінаваных ці няякасных тавараў, незахаванне рэжыму работы аб'екта, асартыментнага пераліку, падман пакупнікоў і г.д.) да парушальнікаў будуць прымяняцца адпаведныя меры.

Напярэдадні навагодніх свят прадпрыемствы галіны правядуць больш за тысячу кірмашоў і звыш чатырох тысяч выставак-продажаў, дэгустацый, распродажаў тавараў. На іх будуць прадастаўлены зніжкі ад 10 да 70 працэнтаў. Апошняя ўстанаўліваецца ад рознічнай цаны, а не ад гандлёвай надбаўкі, каб пакупнікі маглі атрымаць дакладную інфармацыю пра зніжкі. Прадавец можа аформіць цэннік, закрэсліўшы старую цану і выставіўшы новую і ўказаўшы працэнт або суму, якую эканоміць спажывец.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.