Вы тут

Рэшткі тавараў больш не «праскочаць»


Індывідуальныя прадпрымальнікі з першых дзён студзеня будуць абавязаны гандляваць толькі па дакументах. Пра гэта ўчора падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення падаткаабкладання індывідуальных прадпрымальнікаў Міністэрства па падатках і зборах Беларусі Наталля ПАДГОРНАЯ.

Яна адзначыла, што прыняцце Указа №222 было накіравана як на стварэнне роўных умоў ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, так і на прадухіленне ўвозу і распаўсюджвання на тэрыторыі Беларусі нелегальна вырабленай і выпушчанай незаконна ў абарачэнне прадукцыі на тэрыторыі Мытнага саюза. Больш за тое — указам быў прадугледжаны пераходны перыяд для рэалізацыі рэшткаў тавараў без дакументаў працягласцю 18 месяцаў. «А вось з 1 студзеня 2016-га прадпрымальнікі абавязаны будуць гандляваць толькі па дакументах», — сказала спецыяліст.

Паводле слоў Наталлі Падгорнай, падаўжэнне канчатковага тэрміну рэалізацыі рэшткаў тавараў будзе азначаць захаванне няроўных канкурэнтных умоў для суб'ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць імпарт і рэалізацыю тавараў у адпаведнасці з вызначанымі патрабаваннямі.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.