Вы тут

Разам — у новы дзень


Учора з нагоды ўступлення на пасаду Прэзідэнта ў Палацы Рэспублікі адбыўся святочны канцэрт «Разам у новы дзень». На галоўнай сцэне краіны выступілі дарослыя і дзеці, таленавітыя самародкі з глыбінкі і вядомыя беларускія артысты, а таксама славутыя землякі, якія жывуць у розных краінах свету, але аб'яднаны любоўю да сваёй роднай Беларусі.

7-43

На святочным мерапрыемстве прысутнічаў і кіраўнік дзяржавы. Выступаючы перад прысутнымі, ён сказаў: «Няма той залы, у якую мы маглі б запрасіць усіх тых, хто душой і сэрцам, працай дакрануўся да гэтай вельмі важнай палітычнай кампаніі». «Вы яшчэ проста не зразумелі, што вы здзейснілі, як вы зрабілі гэты дзень і будучыню нашай краіны», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што быў добра інфармаваны аб ходзе выбарчай кампаніі, хоць і не мог умешвацца ў яе ход. «Я папярэдзіў кіраўнікоў майго штаба, Адміністрацыі Прэзідэнта, губернатараў, іншых, хто меў дачыненне да кампаніі, сказаўшы аб тым, што выбары для мяне закончыліся напярэдадні іх. Выбары гэтыя будуць вашы, вы іх павінны правесці, каб ніхто не паказаў пальцам у наш бок, што ў нас дыктатура і нікому не даюць рот адкрыць. Я вельмі пільна назіраў за работай у рэгіёнах — ад вёсак да сталіцы. Дзе б я ні знаходзіўся, я быў інфармаваны, як ідзе работа ў перадвыбарных штабах», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў важнасць таго, што выбарчая кампанія прайшла ціха і спакойна. «Тое, што народ прыйшоў ціха і паказаў, хто ў доме гаспадар, не значыць, што не было той вялікай работы, каласальнай працы па арганізацыі перадвыбарнай кампаніі», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён яшчэ раз выказаў словы ўдзячнасці ў адрас выбаршчыкаў, якія падтрымалі яго на выбарах: «Я, напэўна, не знайду тых слоў, каб падзякаваць усім вам так, каб вы адчулі, як я ўдзячны вам за тое, што мы зрабілі. І не толькі таму, што вы садзейнічалі выбранню мяне Прэзідэнтам, не ў гэтым справа. Галоўнае, што вы прымусілі ўвесь свет прызнаць сумленнасць выбараў і прымусілі ўвесь свет гаварыць пра Беларусь».

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.