Вы тут

Годна абараняць Радзіму


Пасля заканчэння цырымоніі ў Палацы Незалежнасці на плошчы Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь беларускія ваеннаслужачыя прынеслі клятву на вернасць народу і Прэзідэнту.

7-38

У цырымоніі прынялі ўдзел прадстаўнікі Узброеных Сіл, унутраных войскаў, Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, Службы бяспекі Прэзідэнта, супрацоўнікі органаў і падраздзяленняў Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Яны запэўнілі беларускі народ і Галоўнакамандуючага ў тым, што заўсёды гатовы надзейна абараняць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць сваёй Радзімы.

Ваеннаслужачыя ўрачыста пакляліся з годнасцю і гонарам несці высокае званне абаронцаў Айчыны, самааддана служыць беларускаму народу і Прэзідэнту, абараняць Радзіму мужна, умела, не шкадуючы сваіх сіл і самога жыцця.

Як Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі заявіў, што ставіць сабе за найвышэйшую мэту надзейную абарону інтарэсаў краіны, яе канстытуцыйных асноў і тэрытарыяльнай цэласнасці.

«Узначаліць дзяржаву — вялікая адказнасць перад сваім народам і Айчынай», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён дадаў, што «ўступленне Прэзідэнта на пасаду — гэта заўсёды новы этап у жыцці краіны і чарговы гістарычны адрэзак часу, з якім грамадства звязвае свае надзеі на будучыню».

«Свет вакол нас не стаў больш паспяховым. І гэта аказвае свой негатыўны ўплыў на Беларусь. Але мы абавязкова захаваем нашу дзяржаву. Мы даражым нашай Радзімай. Будзем адзіныя, паслядоўныя і настойлівыя ў стваральнай працы, прынцыповыя і рашучыя ў адстойванні нацыянальных інтарэсаў», — заклікаў Прэзідэнт.

Беларусь, як адзначыў кіраўнік дзяржавы, ніколі нікому не пагражала і пагражаць не будзе: «Наша ваенная мэта — абараніць свой кавалак зямлі, на якім спрадвеку жыла частка славянскага народа, беларусы, чыстая, прыгожая і адукаваная нацыя».

«Мы нікому не аддадзім ні кавалка нашай зямлі, не пагражаючы нашым суседзям і іншым дзяржавам. Нам не трэба чужога, але і свайго не аддадзім», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

7-42

Людзі ў пагонах, паводле яго слоў, павінны абараняць сваю зямлю, сем'і, родных. «Мы жыццём сваім павінны абараніць нашу краіну, у якой будзе жыць мірная і паспяховая нацыя», — перакананы кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што Беларусь будзе і ў далейшым у поўнай меры выконваць узятыя на сябе па міжнародных дагаворах і пагадненнях абавязацельствы па захаванні міру. «Бяспечная будучыня Беларусі залежыць толькі ад нас з вамі і ні ад каго іншага. Для паспяховага развіцця краіны ў нас ёсць абсалютна ўсё неабходнае: шматвяковая нацыянальная культура, духоўныя каштоўнасці, эканамічны і навуковы патэнцыял. А галоўнае — добрыя і дастойныя людзі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Разам мы ўжо зрабілі вельмі шмат на складаным шляху дзяржаўнага станаўлення і развіцця. У стваральнай працы нас аб'ядноўвалі любоў да Радзімы, упэўненасць у сваіх сілах і імкненне да агульнага дабрабыту. Усе гэтыя гады нацыянальная сістэма забеспячэння бяспекі была гарантам аховы мірнай працы беларускага народа ад любых пагроз», — канстатаваў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў: «Сёння Беларусь — паўнапраўны, аўтарытэтны член сусветнай супольнасці, гатовы абараніць ад замахаў свой суверэнітэт. Гэта краіна высокіх сацыяльных стандартаў, у якой забяспечаны стабільнасць і грамадзянская згода».

Ён звярнуў увагу, што на плошчы Дзяржаўнага сцяга ў адзіным страі стаяць прадстаўнікі ўсіх сілавых структур дзяржавы, здольныя забяспечыць мірныя ўмовы для стваральнай працы. «Пад вашай надзейнай абаронай, нашай абаронай, усе разам мы пераадолеем любыя цяжкасці і вырашым самыя маштабныя задачы на карысць нашага агульнага дома — Рэспублікі Беларусь!» — выказаў упэўненасць Прэзідэнт.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.