Вы тут

6 кастрычніка стартуе рэспубліканская акцыя “Сямейнае чытанне”


Яна стала працягам творчага праекта «Лета з добрай кнігай».

3654

У мінулыя гады па ўсёй краіне падчас летніх канікул у лагерах, на школьных аздараўленчых пляцоўках, у бібліятэках прайшлі тысячы сустрэч з дзіцячымі пісьменнікамі і паэтамі, кнігавыдаўцамі, супрацоўнікамі літаратурна-мастацкіх выданняў.

Да ўдзелу ў новай акцыі ўжо спрычыніліся абласныя і раённыя выканаўчыя камітэты, бібліятэкі, Саюз пісьменнікаў Беларусі, дзяржаўныя і прыватныя кніжныя выдавецтвы.

Акцыя будзе праходзіць у кнігарнях, бібліятэках, школах краіны. Пісьменнікі Беларусі прэзентуюць свае кнігі, правядуць аўтограф-сесіі, паўдзельнічаюць у кніжных кірмашах, фестывалях сямейнага чытання, кніжных марафонах.

Заснавальнікі акцыі - Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ГА “Беларускі саюз жанчын”, РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”. Інфармацыйнымі каардынатарамі акцыі сталі газеты “Звязда” і “Літаратура і мастацтва”.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.