Напярэдадні Першай сусветнай вайны гродзенская крэпасць уяўляла з сябе сістэму абарончых збудаванняў з трынаццаці фартоў і дваццаці чатырох апорных пунктаў, якія размяшчаліся вакол горада.
[caption id="attachment_98991" align="alignnone" width="600"] Узарваны форт гродзенскай крэпасці 1915 г.[/caption]
[caption id="attachment_98992" align="alignnone" width="600"] Чыгуначны вакзал 03.09.1915 г.[/caption]
[caption id="attachment_98993" align="alignnone" width="600"] Узарваны мост праз Нёман 02.09.1915 г.[/caption]
[caption id="attachment_98994" align="alignnone" width="600"] Умацаванне гродзенскай крэпасці 1915 г.[/caption]
[caption id="attachment_98995" align="alignnone" width="600"] Артылерыйская гармата падарвана пры адыходзе войскаў 1915 г.[/caption]
[caption id="attachment_98990" align="alignnone" width="600"] Казармы пасля бою 1915 г.[/caption]
З набліжэннем фронту і няўдалай абароны крэпасцей Нова-Георгіеўск і Асавец камандаваннем рускай арміі было прынята рашэнне аб знішчэнні фартыфікацыйных збудаванняў на левым беразе Нёмана ў выпадку немагчымасці іх далейшай абароны. Баі за крэпасць пачаліся ў канцы жніўня. Кайзераўскія войскі наступалі з захаду і паўднёвага захаду ў раёне І-V фартоў. Асноўныя баі разгарнуліся за ІІІ і ІV фарты. Паколькі большая частка прыгоннай артылерыі была эвакуявана, рускія, мужна змагаючыся, ужо не маглі трымаць доўгую абарону. Да 1 верасня становішча стала крытычным. Немцы пасля жорсткіх атак авалодалі ІV фортам. У сувязі з гэтым рускае камандаванне прыняло рашэнне аб падрыве ўсіх левабярэжных абарончых збудаванняў і адыходзе войскаў на правы бераг Нёмана для абароны горада. У ноч на 2 верасня 1915 года былі падарваны ўсе масты цераз раку. Але ўжо раніцай таго ж дня нямецкія войскі з'явіліся на левым беразе Нёмана, насупраць цэнтра горада, і пачалі наводзіць пантонныя масты для пераправы. Гэтае нечаканае наступленне заспела абаронцаў горада знянацку, завязаўся бой. Нягледзячы на жорсткае супраціўленне, немцам удалося хутка пераправіцца на правы бераг і выціснуць рускіх з горада. Пад пагрозай акружэння апынуліся XІІ і XІІІ фарты. Каб не дапусціць гэтага і даць магчымасць для адыходу часцей, якія трапілі ў цяжкае становішча, рускім камандаваннем было прынята рашэнне аб контратацы. Раніцай 3 верасня з паўночнага і ўсходняга боку пачаўся штурм горада. Асноўныя баі разгарнуліся ў раёне вакзала, але да гэтага часу галоўныя сілы немцаў ужо паспелі пераправіцца цераз Нёман і, нягледзячы на страты, здолелі ўтрымаць горад.
Але, дзякуючы гэтай атацы, рускія паспелі падарваць правабярэжныя фарты і пачаць адход на новыя пазіцыі.
Уладзімір ЛІХАДЗЕДАЎ
Паштоўкі з калекцыі аўтара
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.