Вы тут

Мінгандлю больш не папярэджвае


Рэстаран «Журавінка» закрылі за пратэрміноўку, а сетку магазінаў «Дабраном» — за даўгі.

У міністэрстве паведамляюць, што падчас пазапланавай праверкі парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб гандлі і абароне правоў спажыўцоў выяўлены ў рэстаране «Журавінка», рэстаране хуткага абслугоўвання «Food Republіc» і кафэ «Rіver Cafe» (таварыства «Шахін») сталіцы.

Недаважка — да 40%

Усяго кантралёрамі знята з рэалізацыі пратэрмінаваная прадукцыя на суму каля 14 млн рублёў. Устаноўлены факты невыканання асартыментных пералікаў, тэмпературных рэжымаў захоўвання прадукцыі, парушэння кантролю якасці і бяспекі выпускаемай прадукцыі, захоўвання прадукцыі без дакументаў, якія пацвярджаюць факт яе набыцця, якасць і бяспеку. Былі парушэнні пры рэалізацыі алкагольных напояў без акцызных марак і з пашкоджанымі акцызнымі маркамі і г.д.

Прэс-служба ведамства паведамляе, што таксама выяўлены выпадкі падману пакупнікоў: пры выбарачным узважванні асобных гатовых страў недаважка ў іх склала да 40% ад намінальнай масы, якая вызначана ў тэхналагічных дакументах. Для ліквідацыі выяўленых парушэнняў і забеспячэння сапраўднага кантролю за якасцю і бяспекай прадукцыі, што там рэалізуецца, дзейнасць гэтых аб'ектаў прыпынена з 8 ліпеня.

177 магазінаў — у «адпачынак» на 90 дзён

Крыху пазней Міністэрства гандлю прыняло рашэнне і аб прыпыненні на 90 дзён (з 21 ліпеня) дзейнасць 177 магазінаў закрытага акцыянернага таварыства «Дабраном».

Пачынаючы з лютага бягучага года, пытанне своечасовасці разлікаў гандлёвых сетак з пастаўшчыкамі за пастаўленую прадукцыю неаднаразова абмяркоўвалася на пасяджэннях калегіі Мінгандлю. Сеткавым арганізацыям прапаноўвалася прыняць вычарпальныя меры па пагашэнні пратэрмінаванай запазычанасці», — гаворыцца ў паведамленні ведамства. Разам з тым, на момант праверкі фірмы «Дабраном» пратэрмінаваная запазычанасць арганізацыі за пастаўленыя тавары, у тым ліку мяса, малако і хлеб, склала звыш 30 млрд рублёў. Зараз у гаспадароў гандлёвай сеткі ёсць 90 дзён, каб разлічыцца па даўгах.

Сяргей Палінін

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.