Вы тут

Зыслаў: памяць жыве


Вост­раў Зыс­лаў... У наш час гэ­та не­вя­ліч­кая част­ка Лю­бан­ска­га ра­ё­на ні­чым не ад­роз­ні­ва­ец­ца ад су­сед­ніх — та­кія ж са­мыя ля­сы, пра­се­ча­ныя ас­фаль­та­ва­най аў­та­да­ро­гаю, да­гле­джа­ныя па­лет­кі на ме­лі­я­ра­ва­ных аб­ша­рах. Наз­ва мяс­цо­вас­ці за­ста­ла­ся з тых ча­соў, ка­лі та­кой жа сця­ной ста­яў тут ста­ры лес, а на­во­кал яго на мно­гія кі­ла­мет­ры пра­сці­ра­лі­ся не­пра­ход­ныя ба­ло­ты.

[caption id="attachment_77152" align="alignnone" width="600"]Ляс­нік Ана­толь Та­ра­хо­віч ка­ля зыс­лаў­скіх пар­ты­зан­скіх зям­ля­нак. Ляс­нік Ана­толь Та­ра­хо­віч ка­ля зыс­лаў­скіх пар­ты­зан­скіх зям­ля­нак.[/caption]

Ме­на­ві­та пры­род­ная «ахо­ва» паў­плы­ва­ла ў пер­шыя дні Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны на вы­бар мес­ца для дыс­ла­ка­цыі тут кі­ру­ю­чых ор­га­наў пар­ты­зан­ска­га ру­ху на поўд­ні Мін­скай воб­лас­ці. Пар­ты­за­ны вы­дат­на ве­да­лі сця­жын­кі ся­род баг­ны, чу­жым жа на Зыс­лаў бы­ло не прай­сці не пра­ехаць.

У жніў­ні 1941 го­да на Лю­бан­шчы­не ўжо дзей­ні­ча­лі тры пар­ты­зан­скія атра­ды. У ноч на 7 ліс­та­па­да 1941 го­да яны пра­вя­лі пер­шую буй­ную апе­ра­цыю па раз­гро­ме ня­мец­ка-па­лі­цэй­ска­га гар­ні­зо­на ў Лю­ба­ні. У тым жа ме­ся­цы Мін­скі пад­поль­ны аб­кам пар­тыі вы­ра­шыў ства­рыць аб'­яд­на­ны пар­ты­зан­скі штаб. Уво­сень на Зыс­ла­ве па­ча­ла дзей­ні­чаць пер­шая ў Мін­скай воб­лас­ці пад­поль­ная дру­кар­ня, якая вы­пус­ка­ла ліс­тоў­кі. У 1943 го­дзе тут бы­лі на­дру­ка­ва­ны пер­шыя ну­ма­ры пад­поль­ных га­зет «Звяз­да», «Чыр­во­ная зме­на», «Кліч Ра­дзі­мы».

[caption id="attachment_77145" align="alignnone" width="400"]Ву­ча­ні­ца Аляк­санд­ра Кар­не­е­ва (на пя­рэд­нім пла­не). Ву­ча­ні­ца Аляк­санд­ра Кар­не­е­ва (на пя­рэд­нім пла­не).[/caption]

Вось так з па­чат­ку вай­ны Зыс­лаў стаў вост­ра­вам ня­ско­ра­ных. За­хоп­ні­кі бы­лі бяс­сіль­ны­мі пе­рад мсці­ўца­мі, якіх на­дзей­на ўкры­ва­лі пар­ты­зан­скія сос­ны.

— Хвоі над зям­лян­ка­мі ста­рыя, не­ка­то­рыя ста­я­лі тут яшчэ ў вай­ну, — рас­каз­вае Ана­толь Та­ра­хо­віч, ка­лі мы ра­зам па­ды­хо­дзі­м да пар­ты­зан­ска­га ла­ге­ра. Ён ве­дае гэ­ту мяс­цо­васць не толь­кі як ляс­нік. У гэ­тым краі Ана­толь на­ра­дзіў­ся, да­гэ­туль па­мя­тае, як дзед Сця­пан ва­зіў яго ма­ло­га на ваз­ку па­каз­ваць бы­лы пар­ты­зан­скі ла­гер. Сця­пан Кар­не­еў, да­ва­ен­ны стар­шы­ня мяс­цо­ва­га сель­са­ве­та, быў ад­ным з пер­шых ар­га­ні­за­та­раў пар­ты­зан­ска­га ру­ху ў ра­ё­не.

[caption id="attachment_77146" align="alignnone" width="600"]Фо­та­зды­мак з пар­ты­зан­ска­га ар­хі­ва.  Вы­пуск га­зе­ты ў пад­поль­най дру­кар­ні.  Спра­ва М. Ба­раш­каў, рэ­дак­тар га­зе­ты «Звяз­да». Фо­та­зды­мак з пар­ты­зан­ска­га ар­хі­ва.
Вы­пуск га­зе­ты ў пад­поль­най дру­кар­ні.
Спра­ва М. Ба­раш­каў, рэ­дак­тар га­зе­ты «Звяз­да».[/caption]

— Ад­ноў­ле­ная ста­ян­ка вы­гля­дае, амаль як у пар­ты­зан­скія ча­сы, — пра­цяг­вае ляс­нік на­шу раз­мо­ву. — Да­гля­да­ем яе, ра­ман­ту­ем па­шко­джа­нае ча­сам. По­бач з зям­лян­ка­мі ста­іць па­мят­ны знак, ён на­гад­вае, што ле­там 1942 го­да ў гэ­тым ра­ё­не быў па­бу­да­ва­ны пар­ты­зан­скі аэ­ра­дром для са­ма­лё­таў з Вя­лі­кай зям­лі. Лёт­чы­кі да­стаў­ля­лі сю­ды не­аб­ход­нае, эва­ку­я­ва­лі за лі­нію фрон­ту ра­не­ных і дзя­цей. Да­рэ­чы, з Зыс­лаў­ска­га аэ­ра­дро­ма вы­ля­таў у Маск­ву ле­ген­дар­ны дзед Та­лаш.

Ра­зам мы агля­да­ем пля­цоў­ку з су­час­най ба­я­вой тэх­ні­кай на па­ды­хо­дах да ла­ге­ра, не­вя­ліч­кі ляс­ны ам­фі­тэ­атр з лаў­ка­мі для эк­скур­сан­таў — усю­ды раз­моў­ца бя­рэ на за­мет­ку, што па­тра­бу­ец­ца пад­на­віць пас­ля зі­мы ці па­фар­ба­ваць за­на­ва. А як жа, з пер­шы­мі цёп­лы­мі дня­мі ў пар­ты­зан­скі лес пач­нуць пры­яз­джаць эк­скур­сіі, дэ­ле­га­цыі. Зыс­лаў для лес­ні­ка Ана­то­ля Та­ра­хо­ві­ча не толь­кі «вы­твор­чая тэ­ры­то­рыя», але (гэ­та га­лоў­нае!) і свя­тое мес­ца па­мя­ці, дзе су­праць за­хоп­ні­каў зма­га­лі­ся яго род­ныя і зем­ля­кі.

[caption id="attachment_77147" align="alignnone" width="600"]Па­мят­ны знак на мес­цы, дзе быў пар­ты­зан­скі аэ­ра­дром. Па­мят­ны знак на мес­цы, дзе быў пар­ты­зан­скі аэ­ра­дром.[/caption]

Праз паў­га­дзі­ны пас­ля на­вед­ван­ня пар­ты­зан­ска­га ла­ге­ра да­ро­га пры­вя­ла ў За­галь­скую шко­лу — вя­лі­кі аду­ка­цый­ны комп­лекс з дзі­ця­чым са­дам. Сю­ды я за­ві­таў, каб па­бы­ваць у му­зеі, вя­до­мым да­лё­ка за ме­жа­мі гэ­тай па­лес­кай вёс­кі. З ма­тэ­ры­я­ла­мі, са­бра­ны­мі юны­мі края­знаў­ца­мі, мя­не па­зна­ё­мі­ла дзяў­чын­ка, якую лёс не­па­срэд­на да­лу­чыў да гіс­то­рыі Зыс­ла­ва. Аляк­санд­ра Кар­не­е­ва — праў­нуч­ка та­го са­ма­га пар­ты­за­на Сця­па­на Кар­не­е­ва, які ў 1941 го­дзе ста­яў ля вы­то­каў ру­ху ляс­ных мсці­ўцаў. Най­боль­шае ўра­жан­не за­ста­ло­ся ад зна­ём­ства з грун­тоў­най края­знаў­чай пра­цай «Ра­да­вод». У ёй Аляк­санд­ра са­бра­ла звест­кі пра гіс­то­рыю свай­го краю, пра слын­ных і ма­ла­вя­до­мых зем­ля­коў і, зра­зу­ме­ла, пра свай­го ге­ра­іч­на­га пра­дзе­да.

Яў­ген Пя­сец­кі.

Фо­та аў­та­ра.

Пра­цяг у на­ступ­ным ну­ма­ры.

(Аў­тар шчы­ра ўдзяч­ны Ва­сі­лю Кат­каў­цу, за­гад­чы­ку ад­дзе­ла Лю­бан­ска­га рай­вы­кан­ка­ма,
за да­па­мо­гу ў ар­га­ні­за­цыі гэ­та­га
і на­ступ­ных ма­тэ­ры­я­лаў
пра вост­раў Зыс­лаў.)

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.