Вы тут

Кубак кавы і... верш, калі ласка!


Паэ­тыч­ныя ве­ча­ры­ны ў ка­вяр­нях збі­ра­юць усё больш мо­ла­дзі

Ка­лі я ву­чы­ла­ся ў шко­ле, за­хап­ляц­ца паэ­зі­яй бы­ло «не ка­міль­фо». Лю­боў да сур'­ёз­ных і скла­да­ных тэкс­таў лі­чы­ла­ся пры­кме­тай ад­ста­лас­ці, а чы­таць ра­ман­тыч­ныя вер­шы­кі пра па­ку­ты ка­хан­ня, а тым больш пі­саць іх (як гэ­та заў­сё­ды бы­вае, ка­лі та­бе 14), мне са­мой не ха­це­ла­ся. Ця­пер ама­та­раў са­праўд­най паэ­зіі ся­род мо­ла­дзі ста­но­віц­ца больш, а не­ка­то­рыя з іх на­ват ар­га­ні­зу­юць су­пол­кі і ла­дзяць у ка­вяр­нях твор­чыя ве­ча­ры­ны. Больш за год та­му сту­дэнт­кі ста­ліч­ных ВНУ Ма­рыя ЛІП­НІЦ­КАЯ і На­стас­ся РЫ­СІК, бу­ду­чыя спе­цы­я­ліст па мар­ке­тын­гу і фі­зік-ядзер­шчык (!), ства­ры­лі пра­ект «Дзе­ці Ма­я­коў­ска­га». Раз на ме­сяц кам­па­нія апан­та­ных паэ­зі­яй збі­ра­ец­ца ў ка­вяр­ні, каб па­дзя­ліц­ца ўлас­ны­мі вер­ша­мі і лю­бі­мы­мі «чу­жы­мі» рад­ка­мі. На апош­няй ве­ча­ры­не са­бра­ла­ся пад 90 ча­ла­век! І не толь­кі дзяў­ча­ты. Як пра­хо­дзяць су­стрэ­чы «Дзя­цей Ма­я­коў­ска­га» і ча­му мо­ла­дзі ці­ка­выя па­доб­ныя ве­ча­ры, рас­ка­за­лі ар­га­ні­за­та­ры пра­ек­та На­стас­ся і Ма­рыя.

12-19

— З ча­го ўсё па­ча­ло­ся?

На­стас­ся: «Ка­лі мы ву­чы­лі­ся ў 5 кла­се, у шко­ле ад­кры­лі «Пуш­кін­скі клуб». Там пе­ры­я­дыч­на пра­во­дзі­лі­ся паэ­тыч­ныя кон­кур­сы: спа­бор­ні­ча­лі, хто най­лепш пра­дэк­ла­муе вер­шы. І мы ак­тыў­на ўдзель­ні­ча­лі. На­стаў­ні­ца На­тал­ля Ар­кадзь­еў­на бра­ла нас так­са­ма на роз­ныя су­стрэ­чы з паэ­та­мі. Да­рэ­чы, на гэ­тыя ме­ра­пры­ем­ствы звы­чай­ны ча­ла­век з ву­лі­цы не мог тра­піць на­ват у якас­ці гле­да­ча, а ад­кры­тых твор­чых ве­ча­роў у Мін­ску на той мо­мант не бы­ло».

Ма­рыя: «Мы ха­це­лі асво­іць фар­мат ка­вяр­няў. Час­та ся­дзе­лі з На­сцяй у іх за куб­кам гар­ба­ты і ду­ма­лі: а ча­му б не па­слу­хаць яшчэ і вер­шы? Ка­вер-гур­ты ж, на­прык­лад, мод­на за­пра­шаць... Мож­на бы­ло б па­клі­каць і чы­таль­ні­каў. Я та­ды яшчэ на дру­гім кур­се ву­чы­ла­ся, але ха­це­ла за­раб­ляць спра­вай, якую люб­лю: пі­саць і дэк­ла­ма­ваць вер­шы. Ка­мер­цый­ным пра­ект, праў­да, не атры­маў­ся (плат­ны ўва­ход у мі­ну­лы раз зра­бі­лі толь­кі для та­го, каб «ад­біць» арэн­ду), але са­ма за­ду­ма мно­гіх за­ці­ка­ві­ла. На пер­шы твор­чы ве­чар прый­шло ча­ла­век 30. Ця­пер жа кам­па­нія «Дзя­цей Ма­я­коў­ска­га» ўжо ледзь змя­шча­ец­ца ў ма­лень­кіх ка­вяр­нях. Лю­дзі ча­сам ста­яць ля ўва­хо­да, ся­дзяць на пад­ло­зе. Ды і ка­ман­да на­ша вы­рас­ла. Па­чы­на­лі ўдзвюх, а паз­ней да ар­га­ні­за­цыі пра­ек­та да­лу­чы­лі­ся хлоп­цы: Аляк­сандр Ва­раб'­ёў і На­рэк Гас­па­ран».

— І хто збі­ра­ец­ца на та­кіх су­стрэ­чах?

Ма­рыя: «Роз­ныя лю­дзі — ад школь­ні­каў, ак­цё­раў сту­дэнц­ка­га тэ­ат­ра да сур'­ёз­ных офіс­ных ра­бот­ні­каў. Пе­ра­важ­на, вя­до­ма, мо­ладзь».

12-18

— Ча­му, да­рэ­чы, «Дзе­ці Ма­я­коў­ска­га»?

Ма­рыя: «Ён адзін з са­мых вя­до­мых паэ­таў. Нам па­трэб­на бы­ла яр­кая асо­ба, пра­ва­ка­тар, лі­дар па на­ту­ры. Тым больш наз­ва «Дзе­ці Ма­я­коў­ска­га» гу­чыць моц­на. Гэ­та ўжо ста­ла брэн­дам».

На­стас­ся: «Усе на­па­чат­ку пы­та­лі: «Вы што, толь­кі Ма­я­коў­ска­га чы­та­е­це?» Не. Яго вер­шы на­са­мрэч вель­мі рэд­ка мож­на па­чуць на на­шых су­стрэ­чах».

— На ва­шу дум­ку, ча­му лю­дзям ста­лі зноў ці­ка­выя паэ­тыч­ныя ве­ча­ры? Ня­ўжо ама­та­рам паэ­зіі не­да­стат­ко­ва па­чы­таць збор­нік до­ма сам-на­сам?

На­стас­ся: «Ты вы­каз­ва­еш эмо­цыі праз вер­шы і ста­но­віц­ца ляг­чэй на ду­шы. Ёсць тво­ры, якія вель­мі па­да­ба­юц­ца, і та­бе трэ­ба з кімсь­ці гэ­тым па­дзя­ліц­ца. Ча­му пры­хо­дзяць па­слу­хаць? З той жа пры­чы­ны, з якой на­вед­ва­юць кан­цэр­ты. За чы­таль­ні­ка­мі, асаб­лі­ва ты­мі, хто зай­ма­ец­ца ак­цёр­скім май­стэр­ствам, ці­ка­ва на­зі­раць. Усе дэк­ла­му­юць вер­шы па-роз­на­му, так, як ад­чу­ва­юць. Бы­вае, на роз­ных ве­ча­рах чы­та­юць ад­ны і тыя ж тво­ры, на­прык­лад, Ясе­ні­на ў нас лю­бяць. І кож­ны раз гэ­та зай­маль­на, ка­лі, без­умоў­на, не ка­пі­ру­юць Бяз­ру­ка­ва (усмі­ха­ец­ца)».

Ма­рыя: «Са­мім паэ­там важ­ная кры­ты­ка. Хо­чуць пуб­ліч­на вы­сту­піць, каб іх аца­ні­лі».

— Не­ка­то­рыя су­пол­кі пра­вод­зяць жорст­кія кас­тын­гі ся­род паэ­таў. Вы ж да­зва­ля­е­це лю­бо­му прад­ста­віць сваю твор­часць. Але, ка­лі шчы­ра, не кож­ны, хто пі­ша вер­шы, са­праў­ды ўмее гэ­та ра­біць...

На­стас­ся: «Спа­чат­ку мы пра­сі­лі ўдзель­ні­каў да­сы­лаць нам улас­ныя вер­шы, каб пра­гля­дзець за­га­дзя. А по­тым пе­ра­ста­лі. На­ват ка­лі тво­ры так са­бе, ня­хай ча­ла­век прый­дзе, па­раў­нае ся­бе з ін­шы­мі паэ­та­мі і, маг­чы­ма, ста­не пі­саць лепш».

[caption id="attachment_75063" align="alignnone" width="600"]Па­слу­хаць за куб­кам ка­вы та­ле­на­ві­та­га чы­таль­ні­ка ці паэ­та пры­хо­дзяць і сту­дэн­ты, і офіс­ныя ра­бот­ні­кі. Па­слу­хаць за куб­кам ка­вы та­ле­на­ві­та­га чы­таль­ні­ка ці паэ­та пры­хо­дзяць і сту­дэн­ты, і офіс­ныя ра­бот­ні­кі.[/caption]

Ма­рыя: «Ду­маю, што та­лент заў­сё­ды мож­на раз­віць».

— Сён­ня мод­на за­хап­ляц­ца паэ­зі­яй?

Ма­рыя: «За­раз, мне зда­ец­ца, лі­та­ра­ту­ра на пі­ку па­пу­ляр­нас­ці. Ле­тась з'я­ві­ла­ся шмат лі­та­ра­тур­ных аб'­яд­нан­няў і пра­ек­таў: «Літ­ка­ва», «Хі­ме­ра», «Ад­кры­ты мік­ра­фон» у До­ме куль­ту­ры».

На­стас­ся: «Мо­да заў­сё­ды мя­ня­ец­ца кар­ды­наль­на. Тое, што яшчэ ўчо­ра лі­чы­ла­ся не­су­час­ным, сён­ня ста­но­віц­ца трэн­дам. У се­ці­ве ба­чы­ла за­піс: «Ця­пер усе так вы­хва­ля­юц­ца тым, што яны лю­бяць чы­таць, быц­цам мы ў Ся­рэд­ня­веч­чы і чы­таць мо­гуць толь­кі вы­бра­ныя». Пяць га­доў та­му мо­ладзь кры­ча­ла: «Якія кні­гі? Лепш па­ту­сіць па клу­бах!» За­раз усё на­ад­ва­рот. Не­ка­то­рыя, маг­чы­ма, на­вед­ва­юць твор­чыя ве­ча­ры, каб вы­гля­даць ін­тэ­ле­кту­а­ла­мі. Але, спа­дзя­ю­ся, да нас хо­дзяць тыя, ка­му паэ­зія са­праў­ды ці­ка­вая».

— У чым ад­мет­насць ве­ча­рын «Дзя­цей Ма­я­коў­ска­га»?

Ма­рыя: «Кож­ны раз — пэў­ная тэ­ма­ты­ка. Мы ства­ра­ем сю­жэт­ную лі­нію, ста­вім сцэн­кі, тры­ма­ем інт­ры­гу, каб гля­дач ха­цеў да­ве­дац­ца, што бу­дзе ў кан­цы су­стрэ­чы. Пра­во­дзім і май­стар-кла­сы».

На­стас­ся: «У нас гу­чаць не толь­кі вер­шы, але і пес­ні. Тан­цаў па­куль ня­ма. Я па­ста­ян­на пра­па­ноў­ваю па­ста­віць ма­са­вы та­нец, але ўсе ча­мусь­ці ад­маў­ля­юц­ца (смя­ец­ца)».

Ма­рыя: «Га­лоў­нае — пры­ду­маць ідэю. На­прык­лад, ад­на з на­шых су­стрэч су­па­ла з Днём за­пал­кі. Мы вы­ра­шы­лі: кож­ная за­пал­ка — гэ­та твая ма­ра. Ка­лі агонь га­рыць, ма­ра жы­ве. А па­чак за­па­лак сім­ва­лі­зуе тое, што ў ця­бе ёсць шмат шан­цаў ажыц­ця­віць свае ма­ры».

— Як пла­ну­е­це раз­ві­ваць пра­ект да­лей?

На­стас­ся: «Ва­ры­ян­таў шмат. На­прык­лад зво­дзіць лю­дзей, якія скла­да­юць пес­ні, і тых, хто пі­ша вер­шы. У кан­цы ве­ча­ра мы зна­ё­мім двух ча­ла­век і да­ём ім за­дан­не пад­рых­та­ваць да на­ступ­на­га ра­за су­мес­нае вы­ступ­лен­не».

Ма­рыя: «Хо­чам ла­дзіць кон­кур­сы, паэ­тыч­ныя бат­лы. Каб твор­цы і чы­таль­ні­кі рас­лі ў сва­іх на­вы­ках. І са­мі ве­ча­ры ста­на­ві­лі­ся больш ці­ка­вы­мі...»

На­тал­ля ЛУБ­НЕЎ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.