Вы тут

Злачынцу затрымалі праз 17 гадоў


Пад­час су­мес­най апе­ра­цыі су­пра­цоў­ні­каў кры­мі­наль­на­га вы­шу­ку мі­ніс­тэр­стваў унут­ра­ных спраў Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі на тэ­ры­то­рыі апош­няй быў за­тры­ма­ны гра­ма­дзя­нін на­шай кра­і­ны, які ха­ваў­ся ад пра­ва­суд­дзя 17 га­доў.

Вы­шук муж­чы­ны вёў­ся з каст­рыч­ні­ка 1997 го­да, ка­лі ён су­мес­на з хаў­рус­ні­кам у жы­лым до­ме ў Мін­ску з вы­ка­ры­стан­нем аг­ня­стрэль­най зброі ўчы­ніў за­бой­ства ад­на­го ча­ла­ве­ка і зра­біў за­мах на жыц­цё дру­го­га, па­ве­да­міў на­чаль­нік упраў­лен­ня ін­фар­ма­цыі і гра­мад­скіх су­вя­зяў Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў Кан­стан­цін Шаль­ке­віч.

Пер­ша­па­чат­ко­ва па­да­зра­ва­ны ха­ваў­ся ад бе­ла­рус­ка­га пра­ва­суд­дзя пад чу­жым імем у Ра­сіі, вы­ка­рыс­тоў­ва­ю­чы пад­роб­ле­ны паш­парт гра­ма­дзя­ні­на гэ­тай дзяр­жа­вы. У 1999 го­дзе на тэ­ры­то­рыі Ка­лі­нінг­рад­скай воб­лас­ці ў скла­дзе гру­пы ён вы­краў ча­ла­ве­ка. Сваю ах­вя­ру зла­чын­цы вы­вез­лі ў ба­гаж­ні­ку аў­та­ма­бі­ля ў ін­шы го­рад, доў­гі час тры­ма­лі пры­ка­ва­най на­руч­ні­ка­мі да ба­та­рэі цэнт­раль­на­га ацяп­лен­ня, збі­ва­лі, па­тра­бу­ю­чы буй­ную су­му гро­шай. Пас­ля гэ­та­га гра­ма­дзя­нін уцёк у Літ­ву і быў аб­ве­шча­ны ў між­на­род­ны вы­шук. Муж­чы­на ўся­ляк змя­няў сваю знеш­насць, мас­кі­ра­ваў­ся, на­зы­ваў ся­бе вы­ду­ма­ны­мі ім­ёна­мі і проз­ві­шча­мі. Тым не менш су­мес­ныя на­ма­ган­ні су­пра­цоў­ні­каў кры­мі­наль­на­га вы­шу­ку Бе­ла­ру­сі ра­зам з пра­ва­ахоў­ны­мі ор­га­на­мі ін­шых кра­ін і най­перш Ра­сіі да­лі свой плён. Гра­ма­дзя­нін быў за­тры­ма­ны ў Пско­ве на ква­тэ­ры ад­на­го са сва­іх зна­ё­мых. Ця­пер ор­га­ны пра­ку­ра­ту­ры Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі вы­ра­ша­юць пы­тан­не аб ме­ры аб­ме­жа­ван­ня яго сва­бо­ды, аб­мяр­коў­ва­ец­ца маг­чы­масць эк­стра­ды­цыі ў Бе­ла­русь.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.